Архіў

Івонка Сурвілла: 25 сакавіка выходзьце сотнямі тысяч на вуліцы

№ 10 (167), 6 — 12 сакавіка 2000 г.


 

Івонка Сурвілла: 25 сакавіка выходзьце сотнямі тысяч на вуліцы

Адкрыты ліст Старшыні Рады Беларускае Народнае Рэспублікі Івонкі Сурвіллы да беларускага народу

 

Дарагія мае браты і сёстры — беларусы!

Зьвяртаецца да Вас Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі — той Рады, якой беларускі народ у 1917 годзе даручыў свой лёс і якая абвесьціла 25 сакавіка 1918 году незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны. На долю Рады БНР выпала цяжкая адказнасьць бараніць гэтую незалежнасьць ды змагацца за яе ўсімі даступнымі сродкамі.

Рада БНР выбрала мяне на становішча старшыні ў 1997 годзе. Упершыню выбрала жанчыну, сіла якое — дазволю сабе сказаць словамі нашага вялікага Янкі Купалы — у «любові да свае Радзімы, да свайго народу».

Напярэдадні нашага Дня Волі, дня, які нашыя суродзічы ўва ўсім сьвеце сьвяткуюць як найвялікшае нашае нацыянальнае сьвята — нашае сьвята годнасьці, бо ж у гэты дзень народ наш абвесьціў сьвету, пасьля доўгай няволі, што ён таксама хоча жыць вольным і незалежным ды быць гаспадаром у сваёй хаце — хачу падзяліцца з Вамі маім болем і маёй трывогай за Вашу будучыню і за будучыню Вашых дзетак і ўнукаў. Бо край наш знаходзіцца зноў у вялікай небясьпецы. Зноў хочуць адабраць яго ў Вас, зьняволіць Вас.

Сталін сваім часам нішчыў наш народ голадам, арыштамі і ссылкамі ў Сібір. Цяпер ягоныя пасьлядоўнікі Пуцін і Лукашэнка, пры дапамозе хлусьні і паліцыйнай сілы, намагаюцца паставіць Вас ізноў на службу «стратэгічным інтарэсам» расейскай імпэрыі. Ва ўмовах зманапалізаваных сродкаў масавае інфармацыі, лукашэнкаўскі рэжым зацягвае Вас у так званую інтэграцыю з Расеяй. Але адзіным вынікам гэтае прадажнае палітыкі будзе Вашае зьбядненьне, ды ў канцы зьнішчэньне Вас як нацыі, як народу.

Дарагія мае браты і сёстры — беларусы, дарагая моладзь, любыя дзеткі (з тысячамі якіх я мела нагоду спаткацца тут, у Канадзе)! Першы раз зьвяртаюся да Вас з адкрытым лістом, бо хачу, каб Вы мяне пачулі.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі робіць усё, што можа, каб памагчы Беларусі перажыць цяперашні крызыс ды выйсьці зь яго незалежнай, свабоднай і заможнай краінай. Але бяз Вашага ўдзелу мы ня выратуем Бацькаўшчыны. Трэба, каб і Вы паказалі сьвету, што Вы ведаеце вартасьць волі, што ня хочаце быць прыладай маскоўскага імпэрыялізму й праліваць за яго сваю кроў.

Пры развале савецкай камуністычнай імпэрыі Бог даў нашаму народу вялікі падарунак — Волю. Такія цуды ў гісторыі не паўтараюцца. Дык не дапусьцім жа, каб гэты падарунак пайшоў намарна. Беражэце гэты скарб Ваш. Пакажэце сьвету, што беларускі народ яшчэ жыве. У Дзень Волі 25 сакавіка выходзьце сотнямі тысячаў на вуліцы. Ідзеце са сьцягамі, сьвечкамі і абразамі. З малітвай да Бога, каб ён паслаў «праменьні Свае хвалы» на наш край і народ!

Жадаю Вам сілы, мужнасьці, вытрываласьці.

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла,
Старшыня Рады БНР


Каментары

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі15

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў3

На жыхара Слоніма, які скардзіўся на пераслед за лайк, зроблены ў 2016 годзе, завялі крымінальную справу6

«Фінскі палітык», якога штодня цытуюць крамлёўскія і лукашысцкія СМІ, аказаўся сантэхнікам без грамадзянства Фінляндыі14

КВІР пацвердзіў гібель кіраўніка ваенізаванага апалчэння «Басідж»6

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

Кая Калас: Еўропа спрабавала адгаварыць Трампа ад канфлікту з Іранам, але ЗША з ЕС не кансультаваліся4

Памёр патрыярх Грузіі Ілія ІІ

У месенджары Max Салаўёў дадаецца аўтаматычна, а адпісацца ад яго цэлы квэст5

Марына Адамовіч вярнулася дахаты6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі15

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць