Архіў

Пошта рэдакцыі

Як на АНТ музыку выбіралі

У панядзелак 28 ліпеня па АНТ паказалі чарговае ток-шоў «Выбар». Як і любыя выбары ў нас, гэты быў несур’ёзны і ні ад чога не застрахаваны. Вядучы і той быў зьдзіўлены: 9822 галасы ў канцы перадачы. Я прагаласаваў тры разы. Калі галасаваньню аддацца ўсёй душой, дык цалкам рэальна за жывы этэр аддаць сотню сваіх галасоў і столькі ж разоў пачуць падзяку на чыстай ці не зусім чыстай расейскай мове.

А галасавалі на гэты раз на тэму «Ці заўважылі Вы, што на радыё стала болей беларускай музыкі?». Маўляў, добрай беларускай музыкі шмат, і яна на радыё з ранку да ночы, але на расейскую надта падобная (нешта такое сказаў вядучы на разьвітаньне). Можа, такой музыкі і стала болей, але я яе беларускай не лічу. Колькі спадзяванак на шанец пачуць родную музыку маю, у розны час пераключаючы прыймач на ўсе беларускія FM-хвалі, але «не плачь, Алиса…»

Падчас перадачы нехта справядліва зазначыў: «У нас усе станцыі на адзін капыл». Хочацца спадзявацца, што сапраўды на радыё «Мір», як сказалі супрацоўнікі гэтае станцыі, ужо гучыць 50% родных ці амаль родных твораў. Але нешта падазронае: у заяўках на гэтай станцыі пасьля адпаведнага загаду кожны другі выбірае беларускае.

Выснова простая для ўсіх: стварайма якаснае! Праблем ня будзе. А як жа ўлады? — спытаюцца некаторыя. Стварайма якаснае!

Выпадковы глядач АНТ

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак16

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак16

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць