Архіў

Ян Павал і Беларусь

Ян Павал Вялікі першы з пап пачаў у прывітаньнях «urbi et orbi» на Вялікдзень і Нараджэньне Хрыстова прамаўляць і па-беларуску. Калі Беларусь была пад уладай СССР, Ян Павал ІІ двойчы прымаў біскупа Часлава Сіповіча і беларускіх сьвятароў, якія ў той час жылі ў вольным сьвеце.

Ён прызначыў першага ў другой палове ХХ ст. каталіцкага біскупа на зямлі Беларусі — гарадзенца Тадэвуша Кандрусевіча. У 1993 ён павялічыў колькасьць дыяцэзій у Беларусі і прызначыў першага ў гісторыі беларускага кардынала Казімера Сьвёнтка. Праз напружаныя адносіны Ватыкану з Расейскай праваслаўнай царквой Ян Павал ІІ так і ня змог прыехаць у Беларусь. З суседзяў Беларусі ён наведаў Польшчу, Літву і Ўкраіну.

Пры ім прайшла бэатыфікацыя 13 пакутнікаў Падляскіх, забітых расейскімі войскамі за нежаданьне пераходзіць з Уніі ў праваслаўе ў ХІХ ст. Былі таксама бэатыфікаваныя 13 беларускіх пакутнікаў часоў Другой сусьветнай вайны і 11 сясьцёр-назарацянак з Наваградку, якіх забілі немцы.

Некаторыя з энцыклік Сьвятога айца асабліва датычылі Ўсходняй Эўропы. Гэта апостальскі ліст «Magnum baptismi donum» («Вялікі дар хрышчэньня», 1988) з нагоды сьвяткаваньня хрышчэньня Русі. Таксама энцыкліка пра славянскіх апосталаў Кірыла і Мятода — «Slavorum apostoli». Пасьля было апостальскае настаўленьне «Orientale lumen» («Сьвятло Ўсходу»), пра ўсходнія цэрквы, у тым ліку і пра Грэка-каталіцкую царкву. Адна з апошніх энцыклік Яна Паўла Вялікага называлася «Ut unum sint» («Хай усе будуць адно»). У ёй гаварылася пра патрэбу прымірэньня паміж хрысьціянамі, яднаньня праваслаўных і каталікоў.

Ад 2002 беларуская мова зьяўляецца афіцыйнай мовай Касьцёлу ў Беларусі. Па-беларуску служацца набажэнствы і прамаўляюцца казаньні ў большасьці парафій Менска-Магілёўскай і Віцебскай дыяцэзій, вядзецца навучаньне ў Вышэйшай сэмінарыі ў Пінску. Беларускія службы патроху сталі зьяўляцца і ў касьцёлах Гарадзенскай дыяцэзіі, дзе, як і ў Гарадзенскай сэмінарыі, у цэлым па-ранейшаму пануе польская мова і дух польскага нацыяналізму.

З 1991 году выйшлі 22 рымска-каталіцкія і грэка-каталіцкія малітоўнікі па-беларуску. Для параўнаньня, у праваслаўных за гэты ж час выйшла толькі перавыданьне малітоўніка мітрапаліта Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Мікалая Мацукевіча, а Беларускі экзархат РПЦ такіх выданьняў не рыхтаваў увогуле.

Калі адзначаўся 25-гадовы юбілей пантыфікату, Таварыства беларускай мовы накіравала Яну Паўлу ІІ адмысловае віншаваньне з падзякай за пашырэньне беларускай мовы ў Беларусі і сьвеце.

27 верасьня 2004 году папа ўручыў кардыналу К.Сьвёнтку пачэсную прэмію «Сьведка веры».

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак16

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак16

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць