Архіў

Вера Бурлак

ШКОЛА ЖЫЦЬЦЯ

Школа жыцьця

Зь лісьця, травы, трысьця,

Зь люстраў, з карцін на сьцяне

Страшныя вочы жыцьця

Ўпарта глядзяць на мяне.

Я ім сказала: не!

Я іх паслала на…

Страшна глядзяць на мяне,

Цьвёрдыя, быццам сьцяна.

Я чакаю крыху

Дый цалую іх у…

Гэта быў добры ўрок.

Так я спазнала Зрок.

Ад зроку да змроку

Адзін крок.

▶

Калі мы робім яміны

Калі мы робім яміны,

Падвалы для хацін,

Калі мы сьвідравінамі

Удольле рашацім,

Калі саджаем дрэвы мы,

Калі аром палі,

Глядзяць на нас памерлыя

Празь дзірачкі ў зямлі.

▶

Збан у агні

Я збан у агні.

І гэта назаўсёды.

Мне назаўсёды ўбілі

ў кроў і ў косьць

Багацьце духу,

Хараство прыроды,

Сусьвету прыгажосьць.

Няма маёй віны,

Што мне яны

Патрапілі ў пячонкі

І там сядзяць,

І іх ня выбіць вонкі.

Магчыма, ўчора я б яшчэ магла,

Ды ўчора я праспала,

Сёньня ж — позна.

З паленаў выпараецца смала,

З паперак — проза,

Ўва мне ж паволі камянее верш

Пра радасьць жыць

І хараство прыроды.

Мяне ня зьменіш больш

— хіба паб’еш.

І гэта назаўсёды.

▶

Х-танічны верш

Нянька заснула ля грубкі.

Мы — тыя, хто прыходзіць уначы.

У дзетак рэжуцца зубкі.

Ім трэба дапамагчы.

У дзетак рэжуцца рогі,

Капыты і іншая дрэнь,

І празь дзьверы ў траву ля дарогі

Прарастае даўжэзны карэнь

-чык!

Бабулі коўдрамі накрылі

Сваіх Сержукоў і Каць.

А ў дзетак рэжуцца крылы.

Мы іх навучым лятаць.

А маткі шэпчуць замовы,

Каб нас адагнаць далей,

У змрок ільдзяны зімовы,

Ад сваіх нязнаных дзяцей.

∎

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?20

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

Унікальны тэлескоп вярнулі на верхнюю пляцоўку абсерваторыі Мінскага планетарыя1

Беларуса, які збіраўся на канцэрт у Франкфурце і прапаў, знайшлі праз тры тыдні2

Дзядок: «Ніякая палітычная мэта не каштуе жыцця людзей»? У вас нуль разумення палітыкі і нуль разумення жыцця71

Беларус адзін пабудаваў у Польшчы драўляны дом за 86 гадзін. Колькі ён каштуе і ці можна ў ім жыць зімой?7

У чыгуначнай катастрофе ў Іспаніі загінулі больш за 40 чалавек2

Пад Брэстам тэстуюць новую разметку

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?20

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць