Грамадства11

Статкевіч піша ў Фэйсбук з-за кратаў

Мікола Статкевіч вядзе сваю старонку ў Фэйсбуку. Такое ўражаньне можа скласьціся, калі пачытаеш допісы на ёй.

Вось некалькі пастоў за апошнія дні.

Яшчэ ідуць віншаваньні да Дня Волі. Дзякую! Набралася іх, што здолелі прарвацца, пад паўсотні. Ёсьць і пустыя канвэрты.
Напрыклад, ад Aleś Łahviniec. Ф.Г. з Віцебску даслала ліст і кнігу ў ім. Кнігу вярнулі, а ліст аддалі… Каротка адказваю ўсім, хто напісаў імя і адрас, каб проста людзі ведалі, што іх ліст дайшоў. Чытаў у газэтах пра нейкую кампанію па арганізацыі лістоў палітвязьням у пэўных гарадах. Але я такой кампаніі не адчуў — геаграфія лістоў вельмі шырокая, але каб з нейкага рэгіёна прыйшло некалькі лістоў запар, такога не было. Толькі з Гомеля прыйшлі 4 ананімныя тэлеграмы, адпраўленыя на працягу гадзіны.

Эсэ, якое я пляную — пра нацыянальную ідэю…
Мяркуемая назва адпавядае рэальным нацыянальным ідэям (самаўспрыманьне і жаданы ідэал) расейцаў (мужыкі) і ўкраінцаў (казакі), а таксама прапанове для беларусаў…)))

Атрымаў ліст ад жанчыны з Мінска, якая піша рэгулярна, як я зразумеў. Гэта ўжо трэці ліст ад яе, а на канвэрце яна ставіць парадкавыя нумары. І нумар трэцяга атрыманага яе ліста — дзявяты. Думаю, што гэта дае ўяўленьне аб прапорцыях…

Гэтыя допісы актыўна камэнтуюцца наведнікамі гэтай старонкі. Адметна, што палітвязень часам нават адказвае на камэнтары і ўступае ў дыскусіі. Няўжо такое магчыма рабіць з камэры магілёўскай крытай турмы? Пытаюцца наведнікі старонкі.

Як патлумачыла «Свабодзе» жонка палітвязьня Марына Адамовіч, такую форму пашырэньня кантакту Міколы са сьветам прыдумала яна. Яна выстаўляе ад імя Міколы ягоныя лісты з магілёўскай крытай турмы.

«Адтуль і лісты ня вельмі рэгулярна ідуць. Выстаўляем тое, што ён піша мне і сябрам».

У зьняволенага Міколы Статкевіч у Фэйсбуку 371 сябар.
Там выстаўленыя ягоныя датурэмныя здымкі і фота з акцый салідарнасьці з палітвязьнем.

Мікола Статкевіч — экс-кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году. Затрыманы 19 сьнежня 2010 г. пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавачаны ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках. 26 траўня 2011 г. судзьдзя Ленінскага суду Менску Людміла Грачова асудзіла Статкевіча на шэсьць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязьнем сумленьня. 12 студзеня 2012 году рэжым пакараньня ўзмацнілі ― Статкевіча з калёніі на тры гады перавялі ў «крытую» турму. На дадзены момант Мікола Статкевіч адбывае пакараньне ў Магілёўскай турме № 4.

Адрас палітвязьня: 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а, турма № 4.

Цяпер яму можна напісаць і ў Фэйсбук.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г2

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскі ўрад ухваліў забарону беларусам набываць жыллё каля стратэгічных аб'ектаў2

Швейцарскія ледавікі растаюць, за мінулы год страчаная рэкордная колькасць лёду. Чым гэта пагражае?3

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту81

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г2

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць