Улада44

У КДБ ёсць карта з месцамі расстрэлаў у Беларусі энкавэдыстамі людзей

Храм у гонар новамучанікаў будзе створаны ў крыпце праваслаўнага сабора ў горадзе Мазыр Гомельскай вобласці. У 1937 годзе там знаходзілася турма НКВД.

Паводле словаў прадстаўніка Тураўскага епархіяльнага ўпраўлення Васіля Чарнякова, за час яе існавання былі расстраляны і закатаваны больш за 2 тысячы чалавек. Спісы забітых зараз знаходзяцца ў архіве ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці.

Плануецца, што ў храме будуць усталяваныя каля 2 тысяч мармуровых шыльдаў з імёнамі ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсій. Чарнякоў таксама пацвердзіў, што ў архіве беларускіх спецслужб маецца карта, на якой пазначаныя месцы расстрэлаў у Беларусі энкавэдыстамі людзей, паведамляе БелаПАН.

«Еўрарадыё» датэлефанавалася да мазырскага каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Паўла Наздры. Ён кажа, што бачыў гэтую мапу:

«Я бачыў гэтую мапу. Але ж там была выбарка па нашым Мазырскім рэгіёне. З усіх месцаў зараз адзначаная памятным знакам толькі дарога на вёску Міхалкаўская Рудня. Сабор Міхалкаўскі на гэтых мапах зусім не пазначаны».

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Каментары4

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць