Усяго патроху88

Стылягі на роварах культурна страсянулі Мінск

У суботу ў Мінску прайшлі велапакатушкі стылягаў. Пяць дзясяткаў дзяўчат і хлопцаў праехаліся праспектам ад Плошчы Незалежнасці, з заездам у Траецкае, да Нацыянальнай бібліятэкі.

Стылягі — гэта моладзевая субкультура часоў СССР у 1950–1960-я гады. Моладзь карысталася заходнім эталонам стыля жыцця. З натоўпу іх вылучала крыху недарэчная, яркае адзенне, а таксама манера зносін. У іх быў павышаны інтарэс да заходніх танцаў і музыкі. Адзенне для іх было спосабам праявіць непрыманне занадта строгай маралі і існуючага ладу, якія ператваралі людзей у шэрую масу.

Так, дзяўчаты імкнуліся капіяваць мадэлі сукенак з даступных прыбалтыйскіх і замежных часопісаў. Апраналіся ярка, насілі спадніцы з разрэзам крыху вышэй калена, якія красамоўна падкрэслівалі постаць (тады гэта лічылі абуральна кароткім), квяцістыя блузы, пышныя сукенкі і шаўковыя сукенкі з глыбокімі дэкальтэ, капронавыя панчохі, жаночыя штаны, туфлі на высокім абцасе, якія мелі падоўжаныя насы.

Атмасфера добра перададзена ў фільме «Стылягі», дзе распавядаецца пра Маскву 1950-х, а таксама ў кнізе У. Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», дзе расказваецца пра Мінск пачатку 1960-х.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе63

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта1

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць