У Вільні паставяць памятную шыльду на магіле былога сакратара Віленскай беларускай гімназіі
3 кастрычніка ў 10:00 Беларускі праваслаўны прыход у Вільні запрашае далучыцца да ўпарадкавання магілы Уладзіміра Лукашэвіча на Свята-Еўфрасіннеўскіх могілках.

У 1924—1926 гадах Лукашэвіч выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі Закон Божы, пазней быў яе сакратаром. У архіўных дакументах ён таксама згадваецца як памочнік класнага кіраўніка і сябра Бацькоўскага камітэта. Яго дачка Раіса была жонкай беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча Леаніда Галяка.
Магілу ўдалося адшукаць дзякуючы даследчыку Уладзіславу Гарбацкаму. Старая шыльда сцерлася настолькі, што надпісы ўжо немагчыма прачытаць.
Падчас акцыі паставяць новую памятную шыльду, паправяць і пафарбуюць крыж. Месца пахавання асвеціць святар Георгій Рой.
Мерапрыемства адбудзецца 3 кастрычніка ў 10:00 на Свята-Еўфрасіннеўскіх могілках (Liepkalnio g. 19) у Вільні, па гэтай геалакацыі.
На магіле Вячкі Станкевіча на помніку — ні слова па-беларуску. Вось пра што гэта кажа наконт эмігрантаў, эміграцыі і «беларускасці ўнукаў»
На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова
Перапахаваем Івана Луцкевіча? Ці прынамсі дакладна вызначым месца яго пахавання?
Каментары