Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю Dziennik Gazeta Prawna, адказваючы на пытанне, хто з сённяшніх ці ранейшых палітыкаў яму больш імпануе:
«Найбольш мне імпануе [першы канцлер Германскай імперыі, які аб'яднаў Нямеччыну] Ота фон Бісмарк, — сказаў У. Макей — Я германіст, я шмат чытаў пра яго. Надзвычай таленавіты дыпламат, які быў добра абазнаны ў міжнародных пытаннях і дбаў, каб зрабіць краіну квітнеючай і бяспечнай».
На ўдакладненне журналіста «І ў той жа час вялікі рэфарматар?» Макей адказаў сцвярджальна: «Так, вялікі рэфарматар».
Апытанка
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары