29 сакавіка суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў 16-гадовую моладзевую актывістку Вераніку Лазоўскую судовым папярэджаньнем. Дзяўчыну затрымалі 28 сакавіка падчас несанкцыяванай акцыі пратэсту ля расейскай амбасады, а судзілі за затрыманьне 6 сакавіка.
29 сакавіка суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў 16-гадовую моладзевую актывістку Вераніку Лазоўскую судовым папярэджаньнем. Дзяўчыну затрымалі 28 сакавіка падчас несанкцыяванай акцыі пратэсту ля расейскай амбасады, а судзілі за затрыманьне 6 сакавіка. Тады затрымалі ейную сяброўку, а калі Вераніка прыйшла ў Цэнтральны РАУС Менску пацікавіцца сяброўчыным лёсам, затрымалі і яе. Паводле словаў дзяўчат, у міліцыі яе ўдарыў маёр Шарагураў, а пры надглядзе знайшлі афіцыйныя агітацыйныя ўлёткі Мілінкевіча.
Каментары