Грамадства

У верасні ў Мінску з'явіцца мабільная сацыяльная сетка для аўтамабілістаў

У верасні ў Мінску будзе запушчана мабільная сацыяльная сетка для аўтамабілістаў Carnet, распрацаваная IT-спецыялістамі сумесна з упраўленнем ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Прэзентацыя праекта адбылася ў Мінску 23 ліпеня. 

Як паведаміў кіраўнік прэс-службы УДАІ ГУУС Таццяна Харлінская, распрацоўка мабільнай праграмы для Android (2.3+) і iOS (6.1+) доўжылася год. Яна дазваляе вадзіцелям быць на сувязі адзін з адным і інспектарамі ДАІ 24 гадзіны на суткі. «Па функцыянальных характарыстыках аналагаў гэтаму праекту не існуе не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце», — заявіў прадстаўнік Дзяржаўтаінспекцыі. 

Распрацоўшчыкі выказаліся больш сціпла пра новую сацыяльную сетку, заявіўшы, што яны толькі развіваюць найлепшае, што ёсць у свеце. Паводле слоў аднаго з кіраўнікоў праекта Аляксея Куляўца, Carnet ужо функцыянуе ў тэставым рэжыме ў каманды распрацоўшчыкаў і тэставай групы ДАІ. Адным з тых, хто ўжо працаваў у сетцы, з`яўляецца фіналіст «Еўрабачання-2014» Тэа. 

Зараз сталічная Дзяржаўтаінспекцыя выдзяляе рэсурсы для апрацоўкі паведамленняў. Стаць удзельнікам сеткі можа любы беларускі вадзіцель, але стартуе праект менавіта ў Мінску. «Мець зносіны» з інспектарамі пакуль можна будзе толькі ў сталіцы. 

Адказваючы на пытанне, чаму абраныя платформы Android і iOS, Кулявец растлумачыў, што ў Беларусі яны займаюць 96% рынку, астатняе — Simbian і інш. у далейшым плануецца пашырэнне функцыянальнасці праграмы. 

Далучыцца да сацыяльнай сеткі можна будзе, назваўшы імя, прозвішча і рэгістрацыйны нумар аўтамабіля. Дарэчы, працаваць праграма паводле ўзгаднення з ДАІ будзе толькі з дзяржзнакамі апошняга ўзору: чатыры лічбы, дзве літары, працяжнік і лічба рэгіёну. Транзітныя нумары падтрымліваць не плануецца, бо яны часовыя, паведамілі распрацоўшчыкі. 

Карыстальнікі Carnet атрымаюць магчымасць звярнуцца да інспектараў ДАІ з інфармацыяй аб парушэнні ПДР ці дэфектах дарожных знакаў, разметкі, святлафораў. Для гэтага неабходна будзе адправіць паведамленні з выявай праблемы і адзначыць яе размяшчэнне на карце. 

Праграма таксама дазволіць па рэгістрацыйным нумары звязацца з іншым вадзіцелем, каб паведаміць, напрыклад, пра заблакаваны праезд. 

ДАІ, у сваю чаргу, будзе аператыўна размяшчаць у сетцы важныя навіны, што дазволіць аўтаўладальнікам заўсёды ведаць пра новаўвядзенні, змены ў заканадаўстве, рэйды і акцыі Дзяржаўтаінспекцыі, ДТЗ. 

«Сёння важна, што многія, хто карыстаецца тэлефонамі, змогуць спакойна мець зносіны адзін з адным, з ДАІ, — адзначыў начальнік УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Карзюк. — Усё, што магчыма, мы зможам апрацаваць, прааналізаваць і змяніць у плане ўплыву на арганізацыю бяспекі руху».

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?15

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?15

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць