Грамадства11

На праспекце Незалежнасці пусцяць аўтобусны маршрут, які будзе дубляваць «сотку»

Ён будзе хадзіць у гадзіну пік па маршруце «Аэрапорт Мінск-1» — «Плошча Перамогі».

У Мінску на праспекце Незалежнасці з'явіцца новы маршрут аўтобуса, паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь». 

З 25 жніўня з мэтай памяншэння загрузкі аўтобусаў маршруту № 100 па будных днях у часы пік арганізуецца праца аўтобуснага маршруту № 111 «Аэрапорт Мінск-1» — «Плошча Перамогі». Аўтобус будзе хадзіць па вуліцах Чкалава і Маскоўская, а таксама па праспекце Незалежнасці і выконваць усе прамежкавыя прыпынкі ў абодвух напрамках. 

Акрамя гэтага ў сувязі са шматлікімі зваротамі грамадзян аб арганізацыі транспартнага абслугоўвання вул. Радужнай з 1 верасня ў якасці эксперыменту будуць унесеныя змены ў трасу аўтобуснага маршруту № 11 Дыспетчарская станцыя (ДС) «Сухарава-5» — ДС «Вяснянка» з арганізацыяй руху па прасп. Пушкіна, вул. Арлоўскай, прасп. Пераможцаў, вул. Радужнай, вул. Ціміразева ў абодвух напрамках. 

Таксама з мэтай арганізацыі бесперасадачнай транспартнай сувязі на ўчастку ад пл. Бангалор да ДС «Карбышава» для праезду пасажыраў да прыгарадных аўтобусных маршрутаў з 1 верасня па ўсіх днях тыдня будзе арганізавана праца новага аўтобуснага маршруту № 133 ДС «Карбышава» — ДС «Вяснянка» з рухам па вул. Гамарніка, вул. Мірашнічэнкі, 1-м зав. Кальцова, вул. Кальцова, вул. М.Багдановіча, вул. Арлоўскай, прасп. Пераможцаў, вул. Нарачанскай у абодвух напрамках з выкананнем усіх прамежкавых прыпыначных пунктаў. 

Адначасова будзе адменена праца тралейбуснага маршруту № 28 ДС «Вяснянка» — «Зялёны Луг-3» у сувязі з яго поўным дубліраваннем аўтобусным маршрутам № 133. 

Каментары1

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць