З Масквы. Блог Алеся Чайчыца22

Уплывовае расейскае радыё гадзіну вяшчала па-беларуску

«Беларускую гадзіну» ў рамках начнога шоў правяла журналістка, якая вырасла ў Беларусі

«Эхо Москвы», самае папулярнае расейскае размоўнае радыё, у ноч зь пятніцы на суботу цэлую гадзіну вяшчала на беларускай мове. «Беларускую гадзіну» ў рамках начнога шоў правяла журналістка Аліна Грабнёва, якая вырасла ў Беларусі. У праграме гучала беларуская музыка, слухачы і вядучая абмяркоўвалі пытаньні санкцый супраць Расеі, беларускае і расейскае палітыкі.

У ініцыятыве «Эха» спачатку адчувалася пэўная жартавасьць, маўляў, вырашылі «па прыколу» правесьці гадзіну этэра на «прыкольнай» беларускай мове. Але ўжо зь першых хвілінаў «прыкольнасьць» імкліва перарасла ў шчырасьць і пазытыў. Тэлефанавалі (а трэцяй гадзіне ночы!) і беларусы, і расейцы, якія зь Беларусі зьехалі трыццаць гадоў таму і якія мову вывучалі толькі ў школе, усе радаваліся. Радыёвядучая рабіла памылкі, кульгала з вымаўленьнем, але чым далей, тым гаварыла больш упэўнена.

Попыт на беларускую мову ёсьць і заўжды будзе, нават у Маскве,

ня кажучы нават пра ўшчэнт зрусіфікаваную сучасную Беларусь. Не абавязкова адразу пераводзіць на беларускую мову выкладаньне ядравай фізыкі ці мікрабіялёгіі, але для яе абсалютна відавочна ёсьць нішы і ёсьць попыт па-за межамі якіхсь філялёгіі і этнаграфіі. Дзіўна, што беларускія ўлады гэтага не разумеюць і ня могуць зрабіць хаця б адзін з сваіх пяці ці колькі там агульнанацыянальных тэлеканалаў цалкам беларускамоўным (як гэта было б, калі б у Беларусі было сапраўднае раўнапраўнае дзьвюхмоўе).

Самі ж падумайце, якая ганьба: у сьвеце ёсьць толькі адзін беларускамоўны тэлеканал - і той фінансуецца ўрадам Польшчы.

Паслухаць беларускую мову ў этэры «Эха Москвы» можна тут (слухаць з гадзіны 2:00): http://echo.msk.ru/sounds/1406788.html

Каментары2

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць