Грамадства1414

Мілінкевіч выступіў зь лекцыяй у міліцэйскім пастарунку

Сёньня ў сталічным мікрараёне Малінаўка мелася адбыцца сустрэча лідэра Руху "За свабоду" зь мясцовымі жыхарамі, але амаль адразу палітык быў затрыманы і адвезены ў РУУС Маскоўскага раёну. Празь дзьве з паловай гадзіны Аляксандра Мілінкевіча, усё ж, адпусьцілі.

Прыкладна а 18:05 у Малінаўцы каля ўнівэрсаму «Максімус» быў затрыманы лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч. Там павінна была пачацца сустрэча палітыка з жыхарамі мікрараёну.

Да «Максімуса» прыйшло каля сотні чалавек, а таксама больш за сорак амапаўцаў і людзей у цывільным, паведаміў палітоляг Алесь Лагвінец. Мілінкевічу нават не далі выступіць, ягоным затрыманьнем кіраваў падпалкоўнік міліцыі Мікалай Рудскі.

Цяпер экс‑кандыдата на пасаду прэзыдэнта вязуць у Маскоўскі РУУС для «высьвятленьня асобы».

***

20:01Алесь Лагвінец паведаміў, што ў пастарунку праз шкло ён бачыў А. Мілінкевіча. Тым ня менш, падпалкоўнік Рудскі пры выхадзе з пастарунку сказаў, што нікога не затрымліваў. Дзяжурны РУУС таксама адказвае: "Нікакога гаспадзіна Мілінкевіча ў "дзяжурцы" няма".

Каля пастарунку знаходзяцца журналісты, паплечнікі і сябры А. Мілінкевіча.

***

20:39 А 20.35 Аляксандар Мілінкевіч быў адпушчаны.

Як паведаміў палітык "Нашай Ніве",

"У пастарунку я меў размовы на сацыяльныя, эканамічныя, палітычныя, міжнародныя тэмы з супрацоўнікамі РУУС. Размова пачалася ў кабінэце начальніка РУУС. Пасьля мяне перавялі да ягонага намесьніка па ідэалёгіі. Калі я запытаўся: "Ці затрыманы я, ці магу ісьці, мяне зноў накіравалі да начальніка, дзе мы яшчэ раз зь ім пагутарылі. Міліцыянты былі вельмі ветлівыя".

"Ніякіх позваў мне не выпісвалі, прычыну затрыманьня таксама не патлумачылі. Толькі на самым пачатку мне сказалі, што вязуць у пастарунан для нейкага тлумачэньня і высьвятленьня. Не выключаю, што ў той час як я знаходзіўся ў РУУС, вырашалася, ці арыштоўваць мяне ці пакідаць на свабодзе. Думаю, што ўлады баяцца такіх сустрэч зь людзьмі, баяцца любога вольнага слова, і таму адбываюцца такія затрыманьні, калі яны бачаць, што нехта спрабуе згуртаваць людзей".

Зьміцер Панкавец

Каментары14

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць