Улада44

Лябедзька: Мы маем намер сабраць доказы нелегітымнасці выбарчай кампаніі

Лідары правацэнтрысцкай кааліцыі беларускай апазіцыі 4 ліпеня праводзяць у Мінску першы пікет па зборы подпісаў за патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты парламента.

У пікеце за вылучэнне кандыдатам намесніка старшыні руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча, арганізаваны каля ўваходу ў Цэнтральны батанічны сад, акрамя яго самога ўдзельнічаюць старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.

Юрась Губарэвіч: «У руху «За Свабоду» было 48 заявак, уключаныя толькі два кандыдаты ў акруговыя камісіі па Віцебскай вобласці. У АГП — адзін прадстаўнік. Гэта сведчыць аб тым, што выкарыстоўваецца старая практыка неўключэння незалежных апазіцыйных прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі. Асабіста я лічу, што такая пазіцыя Лідзіі Ярмошынай у дачыненні да вылучэнцаў ад руху «за Свабоду» — гэта помста за тое, што летась падчас прэзідэнцкіх выбараў мы раскрылі яе сумесную з Таццянай Караткевіч махінацыю».

Анатоль Лябедзька: «Мы маем намер падчас гэтай кампаніі сабраць доказы яе нелегітымнасці, таго, што яна праводзіцца не ў адпаведнасці стандартам АБСЕ».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць