Грамадства4444

Канал АНТ прайшоўся па праваслаўных «патрыятычных» летніках, якія арганізоўваюць рускія нацысты для беларускіх падлеткаў

Першага жніўня дзяржаўны канал АНТ выпусціў сюжэт «Татуіроўкі за мяжой маралі і закона», які пачынаецца з гісторыі жыхара Заслаўя, які па маладосці набіў сабе нацысцкія наколкі.

Але куды больш увагі аўтары надаюць псеўдаправаслаўнаму неанацызму — тэме, да якой «Наша Ніва» ўжо даўно прыцягвае ўвагу. У сюжэце выкарыстоўваюцца скрыншоты з сайта «Нашай Нівы» і прыводзяцца факты, выкрытыя нашымі журналістамі. 

У сюжэце носьбіты нацысцкіх ідэй атаесамляюцца з актывістамі «рускага свету». 

«Самы яскравы ўзор — РНЕ — «Рускае нацыянальнае адзінства». Яго актывісты заклікаюць беларусаў адмовіцца ад сваёй дзяржаўнасці і выкарыстоўваюць тыя ж жэсты, што і нямецкія фашысты», — перадае АНТ. Далей ідуць кадры, дзе некалькі чалавек «зігуюць» пад вокліч «Слава Расіі». 

«Вядомыя факты, — працягвае журналіст, — калі актывісты РНЕ праз сацыяльныя сеткі спрабавалі вербаваць беларусаў на вайну ў Данбасе». 

Далей робяцца высновы, што для ўзмацнення ўплыву на розум неанацызм змешваюць з праваслаўнай сімволікай. 

«Рэлігійную карту спрабуюць выкарыстаць і іншыя, падобныя да РНЕ рухі: арганізоўваюць паездкі ў падлеткавыя ваенна-патрыятычныя летнікі на тэрыторыі Расіі, а там — вучаць ваяваць», — АНТ паказвае скрыншот з сайта «Нашай Нівы», расказваючы пра Аляксея Мільчакова і яго «подзвігі» на глебе забойства сабак і людзей. Мільчакова называюць «рускім неанацыстам». 

«Патрыятычныя лагеры з праваслаўным ухілам і пад сцягам расійскай імперыі фіксуюць у розных кутках Беларусі, — працягвае АНТ. — Чым заканчваюцца такія гульні ў «Зарніцу», добра памятаюць жыхары адной з вёсак на Гомельшчыне: 17 гадоў таму яе захапілі падлеткі адной расійскай ваенна-патрыятычнай арганізацыі. Людзей пабілі і ўзялі ў закладнікі. І хаця такія вучэнні скончыліся для іх арганізатара, грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, турмой, падобныя педагогі не перавяліся». 

Пры гэтых словах у эфіры мільгаюць скрыншоты старонкі псеўдаказака Сяргея Зубацкага — фігуранта аднаго з расследаванняў «Нашай Нівы», сябра чарнасоценскіх арганізацый «Нёманскае казацтва» і «Казацкі спас».

Таксама ў сюжэце даецца слова супрацоўнікам міліцыі і колішняму сябру РНЕ. 

Цалкам сюжэт можна паглядзець на сайце АНТ. 

Каментары44

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы30

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адменіць абмежаванні на выкіды метану для нафтагазавай галіны

У Гродне вынеслі прысуд за махлярства з турыстычнымі пуцёўкамі. Адзін з фігурантаў нядаўна трапіў у любоўны скандал

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы30

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць