Грамадства1212

Алесь Мухін пра сітуацыю з выгнаннем знаўцы Іллі Новікава: «У беларускім «Што? Дзе? Калі?» такое немагчыма»

Вядучы і генеральны прадзюсар праграмы «Што? Дзе? Калі?» Барыс Крук папрасіў двухразовага ўладальніка «Крыштальнай савы» і ўладальнік «Брыльянтавай савы» адваката Іллю Новікава сысці з клуба знаўцаў. Прычына — абарона Новікавым у судзе ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка.

«Зразумей, калі ты абараняеш Саўчанка і ты гулец «ЧГК», то, значыць, «ЧГК» — таксама за Саўчанка», — патлумачыў вядучы праграмы, дадаўшы, што праграма «Што? Дзе? Калі?» па-за палітыкай.

Апошнім часам Ілля Новікаў уваходзіў у склад каманды беларуса Алеся Мухіна. Адначасова Алесь Мухін з’яўляецца вядучым беларускай версіі «Што? Дзе? Калі?»

«У беларускай «Што? Дзе? Калі?» такое адбыцца не можа. У кожнай версіі гульні фарміруецца клуб удзельнікаў, ёсць унутраныя правілы. Мы таксама па-за палітыкай. Але, на шчасце, з такімі сітуацыя ніколі не сутыкаліся. Спадзяюся, і не сутыкнёмся», — кажа Алесь Мухін.

«Я не ведаю ўсіх нюансаў адносна расійскай версіі гульні, таму, прабачце, даваць каментароў не хочацца», — адзначыў спадар Мухін.

Сам Новікаў паведаміў, што каманда Алеся Мухіна адмовілася ўдзельнічаць у веснавой серыі гульняў у знак салідарнасці з ім.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту70

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

«Я пацягнуў за штурвал». Пасажыр рэйса Flydubai распавёў, як яму ўдалося выратаваць самалёт Дубай — Тэль-Авіў1

Жанчына з Тэнэсі выжыла пасля дзвюх смяротных ін'екцый падчас пакарання смерцю і была дастаўлена ў бальніцу7

Свабода дурніц. Як амерыканцы пачалі вырошчваць ягады ў Кітаі, але радаваліся нядоўга7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту70

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць