Афіша77

У аўторак — вялікая прэзентацыя «Возера Радасці» Віктара Марціновіча ў Мінску

Галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх). 19:00. Уваход вольны.

Кампанія «Будзьма беларусамі!», літаратурны клуб GRAPHO і Галерэя TUT.BY запрашаюць 27 верасня (аўторак) на прэзентацыю рамана Віктара Марціновіча «Возера Радасці».

Віктар Марціновіч распавядзе пра свой «самы шчыры раман з напісаных дагэтуль» і адкажа на пытанні чытачоў, якія паспелі пазнаёміцца з ягонай пятай па ліку кнігай. Але не толькі аўтар возьме ўдзел у прэзентацыі: сваімі ўражаннямі ад кнігі падзеляцца Барыс Пастарнак, генеральны дырэктар выдавецкага дома «Время», у якім пабачыла свет рускамоўнае выданне кнігі; Барыс Пятровіч (Сачанка), старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, а таксама культуролаг Максім Жбанкоў.

Аўтар раскрые сакрэт, чаму ўжо другую сваю кнігу ён давярае перакладаць на беларускую мову толькі літаратару Віталю Рыжкову, а сам Віталь і лёгкаатлетка Аліна Талай зачытаюць фрагменты рамана, якія найбольш прыйшліся ім даспадобы.

І гэта яшчэ не ўсё! Сяргей Доўгушаў і гурт «Vuraj» аздобяць вечарыну сваім выступам. Вядоўцам мерапрыемства будзе літаратар і шоўмэн Усевалад Сцебурака.

Аўтары найбольш цікавых патанняў атрымаюць падарункі ад кампаніі «Будзьма беларусамі!». Падчас прэзентацыі можна будзе набыць і падпісаць кнігу.

Падзея ў Facebook

Каментары7

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць