Культура2020

Загінула Надзея Аўсіевіч

6 кастрычніка ў выніку трагічнага здарэння загінула Надзея Аўсіевіч. Жыла яна ў Пінску, а загінула ў Брэсце, яе збіла машына.

Сям’я, родныя, сябры Надзеі ў Беларусі і за мяжой глыбока смуткуюць з нагоды гэтай непапраўнай і жахлівай страты.

Надзея Аўсіевіч нарадзілася 21 студзеня 1967 года ў Пінску ў сям’і настаўнікаў. У 1989 скончыла Інстытут замежных моў, працавала ў сярэдняй школе.

У апошнія дзесяцігоддзі галоўнай справай жыцця Надзеі Аўсіевіч было грамадскае культурна-творчае аб’яднанне «Калегіум» у Пінску, адным з заснавальнікаў і старшынёй якога яна з’яўлялася. Пад кіраўніцтвам Надзеі «Калегіум» ажыццявіў шмат праектаў і грамадскіх ініцыятыў па міжнародным культурным супрацоўніцтве. Шмат духоўных сіл, энергіі і арганізацыйнай работы ўкладзена Надзеяй у барацьбу з залежнасцямі і прапаганду здаровала ладу жыцця. Свой багаты досвед Надзея скіроўвала на тое, каб фарміраваць у падлеткаў і моладзі свядомую пазіцыю непрыняцця наркотыкаў.

Светлы і адкрыты чалавек, Надзея любіла літаратуру, кіно, добра ведала мову і культуру Палесся. Надзея ўмела захапляцца людзьмі, новымі месцамі і краінамі. Але сэрцам заўсёды была ў роднай Беларусі.

Яна была вялікім патрыётам, шукала ўсяго беларускага, не прапусціла ніводнага нумара «Нашай Нівы».

У Надзеі Аўсіевіч засталіся маці, муж і сын.

Памяць пра цябе, дарагая наша Надзя, будзе заўсёды жыць з намі!

Каментары20

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць