Свет2323

Грузавік уехаў у натоўп у цэнтры Стакгольма, ёсць загінулыя

Грузавы аўтамабіль уехаў у натоўп у цэнтральнай частцы Стакгольма. Як паведамляе мясцовая паліцыя, у выніку загінулі як мінімум тры чалавекі, мясцовыя СМІ паведамляюць таксама пра васьмярых пацярпелых.

Нападение в Стокгольме
Напад адбыўся на галоўнай пешаходнай вуліцы Стакгольма. Фота: REUTERS

Паведамляецца, што машына з півам заехала ў гандлёвы цэнтр на галоўнай пешаходнай вуліцы горада Дротнінгатан. Паводле паліцыі, чалавек, які падазраецца ў наездзе на людзей, ужо затрыманы. Яго імя пакуль не называецца.

Студэнтка Стакгольмскага універсітэта Алеся Руднік расказала Рускай службе Бі-бі-сі, што пасля здарэння пачалася паніка.

Фота: INSTAGRAM/MAGNUS POSSMAN

«Рэзка ўсе пачалі бегчы ў бок задняга выхаду з крамы, каб на іншай вуліцы апынуцца. Усе пабеглі, не ведаючы, што адбылося, думалі спачатку, што, можа, хтосьці падазроны або прыладу нейкую знайшлі. Некаторыя былі ў паніцы, плакалі, крычалі, казалі, што целы ляжаць на вуліцы. Цяпер раяць не карыстацца грамадскім транспартам, паліцыя кажа, што да дзясятка параненых, але я гэтага праверыць ніяк не магу», — сказала яна.

Па звестках агенцтва ТТ, паліцыя не выключае, што ў здарэння можа быць тэрарыстычная падаплёка, аднак разглядае і іншыя варыянты. Прэм'ер-міністр Швецыі Стэфан Левен таксама заявіў: усё паказвае на тое, што гэта быў спланаваны напад. На ўсялякі выпадак у горадзе цалкам закрылі метро.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць