Здарэнні1717

На шыльдзе сядзібы БНФ з'явіліся прарасійскія графіці

1 мая на шыльдзе і дзвярах цэнтральнага офіса БНФ ў Мінску з'явіліся надпісы прарасійскага шавіністычнага зместу, паведамляе сайт арганізацыі.

Камеры відэаназірання, размешчаныя ў двары па вул. Чарнышэўскага, дзе размяшчаецца сядзіба БНФ, твары вандалаў не зафіксавалі.

Здарэнне пракаментаваў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

«З'яўленне прарасійскіх экстрэмісцкіх графіці на будынку, дзе размяшчаецца сядзіба БНФ — трывожны сігнал. Тое, што на мінулым тыдні быў здзейснены аналагічны напад на офіс Таварыства беларускай мовы, сведчыць, што гэта не адзінкавы выпадковы акт вандалізму, а свядома спланаваная акцыя, арганізаваная супраць беларускіх аб'яднанняў прарасійскімі шавіністамі, што ў апошні час актывізаваліся ў Мінску. Такім чынам, гэта не хуліганскія дзеянні, а наўмыснае праява экстрэмізму з боку варожых Беларусі структур. Прыкра і небяспечна для дзяржавы, калі нашы праваахоўныя органы займаюцца палітычным пераследам беларускіх патрыётаў замест таго, каб выяўляць сапраўды небяспечныя вылазкі антыбеларускіх сіл, патураючы экстрэмізму.

Мы будзем рэагаваць на гэтыя выхадкі ў адпаведнасці з законам. Нагадаю, што арганізатары мінулай кампаніі аналагічных нападаў на ТБМ і БНФ, якая была ў 2012 годзе, былі выяўленыя і пакараныя — кіраўнік групоўкі так званых расійскіх нацыянал-бальшавікоў быў асуджаны на шэсць месяцаў арышту», — сказаў Аляксей Янукевіч.

На дадзены момант наступствы дзеянняў вандалаў ліквідаваныя.

Каментары17

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць