Нерухомасць88

Так выглядаюць бункеры для мільярдэраў ФОТА

Амерыканская кампанія Vivos займаецца вытворчасцю высокатэхналагічных бункераў для мільярдэраў, якія хочуць выжыць у выпадку катастрофы, але не жадаюць расставацца з раскошным ладам жыцця.

Велізарная лаўнж-зона, басейн і кінатэатр — такога не ўбачыш у тыповых бункерах. Аднак некаторыя мільярдэры гатовыя траціць сродкі на раскошныя прыстанішчы, у якіх яны разлічваюць ратавацца, калі наступіць канец свету.

Што б ні здарылася ў свеце — зомбі-апакаліпсіс ці ядзерная вайна — заможныя людзі заўсёды змогуць схавацца ў надзейных элітных бункерах, якія размешчаныя у розных кропках свету.

Rising S Company, адна з фірмаў, якія займаюцца будаўніцтвам бункераў ў ЗША, заўважыла, што сёлета попыт на бункеры вырас на 200% у параўнанні з мінулым годам. Яе кіраўнік Гары Лінч растлумачыў, што збольшага гэта можа быць звязана з ростам заклапочанасці амерыканскіх грамадзян з нагоды ваенных выпрабаванняў у Паўночнай Карэі.

«Цяпер пагроза вайны з Іранам ці Паўночнай Карэяй стала больш рэальнай, — сказаў ён. — У Паўночнай Карэі вельмі безразважны лідэр. Яму трэба забараніць доступ да міжкантынентальных балістычных ракет, якія могуць даляцець да ЗША і нашых саюзнікаў. Многіх усё гэта вельмі непакоіць».

Кампанія Vivos будуе прасунутыя бункеры, якія, як сказана на яе сайце, «здольныя вытрымаць ядзерны выбух». Адзін з самых папулярных бункераў кампаніі знаходзіцца ў штаце Індыяна і «нагадвае камфартабельны чатырохзоркавы гатэль», у якім ёсць кінатэатр, абсталяванне для спартовых трэніровак, геатэрмальнае ацяпленне і гадавы запас паліва.

Іншы бункер Vivos Europa One у часы Халоднай вайны быў савецкім. Зараз ён належыць прыватнай асобе і выглядае, як раскошны маёнтак з 34 жыллёвымі комплексамі, прычым плошча кожнага з іх складае каля 232 квадратных метраў. Унутры ёсць кінатэатр, басейн, спартзала і раскошныя ванныя.

Яшчэ адзін элітны бункер Survival Condo Project уяўляе сабой 15-павярховы жылы падземны комплекс у Канзасе. Паводле сайта кампаніі, гэты ўмацаваны прытулак зможа перажыць ядзерную вайну і эпідэмію.

Каментары8

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць