Свет1515

У «ДНР» заявілі пра «выратаванне ЛНР»

Супрацоўнікі «міністэрства дзяржаўнай бяспекі» і «міністэрства ўнутраных спраў» самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) спынілі ў Луганску дзейнасць праўкраінскай злачыннай групы. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным на сайце МГБ «ДНР» заяве.

«Спыненая дзейнасць асноўных членаў злачыннай групы, якія дзейнічалі пад кантролем камандавання 3 асобнага палка спецпрызначэння ГУР МА [Галоўнага ўпраўлення разведкі міністэрства абароны] Украіны. Асноўнай задачай групы з'яўляліся падрыхтоўка і правядзенне шэрагу дыверсійна-тэрарыстычных актаў на тэрыторыі ЛНР для дэстабілізацыі палітычнай сітуацыі ў народных рэспубліках», — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Адзначаецца, што ўкраінскія агенты з ліку чыноўнікаў самаабвешчанай «ЛНР» мэтанакіравана дыскрэдытавалі дзейнасць праваахоўных органаў і спецслужбаў «рэспублік» Данбаса. «Прадугледжвалася масіраванае распаўсюджванне накіраванай тэндэнцыйнай дэзынфармацыі, кампраметуючай дзейнасць вышэйшага кіраўніцтва праваахоўнага блока народных рэспублік для паралізацыі іх дзейнасці і эвакуацыі праваленай агентуры», — заявілі ў МДБ «ДНР.»

21 лістапада аб выкрыцці ў Луганску «праўкраінскай змовы» заявіў былы міністр унутраных спраў ЛНР Ігар Карнет. Паводле яго слоў, у злачынную групу ўваходзілі, у прыватнасці, дырэктарка ГТРК «ЛНР» Настасся Шуркаева, кіраўнік адміністрацыі кіраўніка ЛНР Ірына Тэйцман, а таксама начальнік службы ўрадавай бяспекі МУС «ЛНР» Яўгеній Селіверстаў.

У той жа дзень цэнтр Луганска быў заблакаваны невядомымі ўзброенымі людзьмі. Кіраўнік «ЛНР» Ігар Платніцкі абвінаваціў Ігара Карнета ў спробе дзяржаўнага перавароту.

Сёння Платніцкі збег у Расію

Каментары15

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў13

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі8

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць