Улада4444

Віцэ-прэм’ер Русы ўзяў на будаўніцтва дома ў Драздах рублёвы крэдыт на $75 тысяч. Да дэвальвацыі

Ва ўмовах пастаяннага абясцэньвання беларускага рубля марай многіх удала ўзяць крэдыт у рублях, бо вяртаць грошы будзеш па іншым курсе. Абвальная дэвальвацыя — і ты маеш звышдаходы.

Віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы можа правесці майстар-клас — як атрымаць надзел у Драздах, а пасля яшчэ ўзяць у «Беларусбанку» на будаўніцтва дома $75 тысяч у рублях на 20 гадоў.

Міхаіл Русы.

Больш за сотню чыноўнікаў і іншых прадстаўнікоў эліты атрымалі зямельныя надзелы ў «Драздах» і «Драздах-2» — прэстыжных катэджных пасёлках на ўскрайку Мінска.

Чытайце таксама: Ад Абельскай да Ярмошынай: 112 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс

Участкі, рынкавы кошт якіх сягае да $500 тысяч, выдзяляюцца прадстаўнікам наменклатуры на непразрыстых умовах. Ад чыноўніка патрабуецца толькі пабудаваць на пустой зямлі дом на свой густ.

Але дзе ўзяць грошы на такое будаўніцтва? Міністэрскага заробку на гэта можа і не хапіць.

Міхаіл Русы — віцэ-прэм’ер, які адказвае за сельскую гаспадарку, не самую багатую галіну эканомікі.

Чытайце таксама: Гісторыя жыцця Міхаіла Русага, міністра, які пераседзеў усіх прэм’ераў

Сям’я чыноўніка — а гэта, паводле афіцыйнай біяграфіі, жонка і дзве дарослыя дачкі, — жыве ў чатырохпакаёвай кватэры плошчай больш за 110 квадратных метраў.

У 2013 годзе Русаму выдзелілі ўчастак у «Драздах-2».

У адрозненне ад некаторых іншых суседзяў-чыноўнікаў, ён задумаў сціплы, невялікі дом, меншы за 300 квадратных метраў. Аднак каб дабудаваць яго, віцэ-прэм’ер неўзабаве вырашыў узяць крэдыт у банку.

Дом Русых у «Драздах-2».

Варта зрабіць адступленне і нагадаць, што гэта быў за час. Пасля фінансавага крызісу 2011 года амаль усе банкі спынілі жыллёвыя праграмы, атрымаць крэдыт на будаўніцтва жылля было маларэальна. Напрыклад, у «Беларусбанку» звычайным людзям грошы выдаваліся пад 35—40% гадавых. Для тых, хто не верыў у трываласць нацыянальнай валюты, гэта мог быць прымальны варыянт. Але для атрымання буйной сумы грошай трэба пацвердзіць сваю плацежаздольнасць касмічнымі заробкамі.

Да таго ж крэдыт у звычайнай сітуацыі пералічваецца на рахунак забудоўшчыка ці прадаўцу жылля. А віцэ-прэм’еру, які ўжо меў участак, грошы маглі быць патрэбныя толькі для бягучых будаўнічых выдаткаў.

Тым не менш Русаму ўдалося ўзяць у крэдыт 750 мільёнаў дадэнамінацыйных рублёў (75 тысяч рублёў пасля дэнамінацыі). Па тагачасным курсе гэта $75 тысяч.

Інфармацыі пра тое, пад які працэнт быў выдадзены гэты крэдыт, у адкрытых крыніцах няма.

Крэдытныя калькулятары банкаў паказваюць, што, каб атрымаць такія грошы па стаўках таго часу, трэба было прадэманстраваць больш за $10 тысяч штомесячнага даходу — у сябе і ў паручальнікаў.

Банкаўскія работнікі, апытаныя «Нашай Нівай», запэўнілі, што рашэнне аб выдачы такога крэдыту не магло быць прынята без узгаднення з кіраўніцтвам.

Узятыя ў дзяржаўным банку 75 тысяч рублёў Міхаіл Русы будзе аддаваць на працягу 20 гадоў.

Міхаіл Русы (другі злева, у гарнітуры).

Ужо за першыя два гады курс даляра падскочыў удвая. У выніку крэдыт абясцэніўся.

Цікавы факт: пры рэгістрацыі свайго дабудаванага катэджа Русы пакінуў для правяраючых органаў заяву, у якой запэўніў, што пабудаваўся за ўласныя грошы, без выкарыстання льготных крэдытаў.

Каментары44

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць