Меркаванні6262

«Жанчына ў шахце»: чаму жанчыны ўсё ж не павінны працаваць у некаторых прафесіях 

Мексіканская шахцёрка Ілеана Васкес рамантуе тэхніку на глыбіні каля 300 метраў пад паверхняй Зямлі.

Аналіз «Спісу цяжкіх прац, для выканання якіх забаронена прыцягваць жанчын», выкананы ўстановай «Яе правы» — гэта ў цэлым добры ўнёсак у дыскусію вакол «Спісу». Але, мяркуючы па рэпартажы аб прэзентацыі гэтага аналізу, якасць публічнага абмеркавання гэтых пытанняў надалей пакідае чакаць лепшага. Пару зацемак.

Адрозненне «полу» і «гендару» не здымае пытання пра біялагічную абумоўленасць функцыянавання мужчыны і жанчыны. Тое, што, напрыклад, рэгулярнае падыманне вялікіх цяжараў негатыўна ўплывае на авулярны рэзерв у арганізме жанчыны — гэта не злосная выдумка мужчын, а вынік эмпірычных медычных даследаванняў. І больш агульна: тое, што арганізмы мужчын і жанчын розныя (або, скажам акуратней: часткова падобныя і часткова розныя) — гэта, зноў жа, эмпірычны факт, а не прадукт нейкай змовы.

Ніхто не кажа, што адзін горшы, другі лепшы, яны папросту розныя. Ёсць сферы дзейнасці, у якіх гэтыя адрозненні неістотныя, але ёсць сферы, дзе яны могуць быць рэлевантымі. Было б выдатна пастаянна пераглядаць абмежаванні і скасоўваць неапраўданыя абмежаванні, але гэта мусіць грунтавацца на рацыянальнай аргументацыі, а не серыі ідэалагічных маналогаў.

Наступствы неразумных рашэнняў тычацца ўсяго грамадства, а не ізаляваных індывідаў. Возьмем дзяжурную заяву: «Няхай сама жанчына вырашае, ці працаваць ёй на небяспечнай працы, ці не». Маўляў, нават калі і сапраўды дадзеная праца нясе пагрозу здароўю гэтай канкрэтнай жанчыне, то якая вам да гэтага справа? Гэта ж ёй мучыцца з наступствамі, а не вам.

Абмінаючы маральны бок такога падыходу, нават з практычна-арганізацыйнага гледзішча ёй неразумны. Па-першае, выкананне працы амаль ніколі не адбываецца ізалявана. Зазвычай гэта адбываецца ў калектыве. Магчымыя праблемы аднаго чальца адбіваюцца на функцыянаванні ўсяе каманды.

Па-другое, магчымыя наступствы для здароўя аднаго чалавека таксама закранаюць іншых людзей. Напрыклад, калі жанчына знішчае свой авулярны рэзерв падыманнем цяжараў, аўтаматычна паўстае пытанне, хто павінен узяць на сябе адказнасць за магчымае лячэнне або кампенсацыю? Яна сама? Грамадства? Феміністычныя арганізацыі?

Скасаванне адной формы прэсінгу можа адкрываць прастору для іншых формаў прэсінгу. Гэты момант, бадай, самы істотны.

Трэба адысці ад наіўнага ўспрымання слова «забарона». Маўляў «забарона = абмежаванне свабоды», а «скасаванне забароны = пашырэнне свабоды». На самой жа справе забарона, або яе скасаванне — гэта змена ўнутры канкрэтнай сістэмы стымулаў, якая можа мець шэраг ускосных наступстваў. Скасаванне абмежавання для працадаўцы прымаць жанчын на некаторыя працы стварае высокую імавернасць, што многія жанчыны будуць ісці на гэтыя працы нягледзячы на тое, што гэта негатыўна адаб'ецца на іх здароўі.

Памятайма, што 99,9% жанчын — гэта не ўдзельніцы феміністычных праектаў, а гэта жонкі, маці, дочкі, сёстры, якія жывуць у розных атачэннях, маюць лепшых або горшых мужоў, лепшых або горшых сваякоў, родных і блізкіх. Многія з іх могуць лёгка апынуцца пад прэсінгам свайго атачэння (якое не заўсёды ўразлівае на іх здароўе). Напрыклад, «Ты ж бачыш, якая ў нас сітуацыя. Чаго тут сядзіш у школе за мізэрную зарплату? Ідзі вунь у шахту, хоць нармальны заробак будзе. Што? Здароўю шкодзіць? А ты што, не чула, што дзяржава дазволіла прымаць на шахту жанчын. А калі дазволіла, то значыць гэтыя размовы пра шкоду здароўю — гэта твая прыватная выдумка. Прэтэкст, каб не працаваць».

Рэальнасць чалавечых узаемадачыненняў нашмат больш складаная, чым тое паказваюць гендэрныя тэорыі.

Яшчэ раз падкрэслю: рэч абсалютна не ў тым, каб любой цаной захаваць «спіс». Цалкам згодзен, што скасаванне неапраўданых абмежаванняў — гэта ў інтарэсах як жанчын, так і мужчын. Але ў нашых інтарэсах таксама (як жанчын, так і мужчын), каб гэты працэс перагляду спісу абапіраўся на рацыянальныя дыскусіі, а не на ідэалагічныя лозунгі.

Каментары62

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема5

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

«Я трымаў дзве галоўкі часнаку, а ён ляцеў за мной». Прадавец з Херсона расказаў, як за ім ганяўся расійскі дрон5

ЗША сталі часцей адмаўляць беларусам у прытулку6

Wildberries паскарае будаўніцтва хаба ў «Вялікім камені» на фоне атак на склады ў Расіі5

10‑гадовы хлопчык у Мінску аддаў аферыстам $200 тысяч8

Электробусы пойдуць паміж Мінскам, Смалявічамі і Фаніпалем да канца года1

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве2

23‑гадовы студэнт стаў адказваць за моладзевую палітыку ў Аб’яднаным пераходным кабінеце. Што за ён?13

У выніку ўдару па Кіеве загінулі 17 чалавек, 44 параненыя. Найбольш ахвяр — людзі, якія чакалі цягнік4

Гамяльчук купіў псіхатроп і сам на сябе выклікаў міліцыю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема5

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць