Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»11

Улада калі і згуляе з Эўропай ў карты, дык толькі на грошы

Як ні цынічна, але Эўропа здольная ангажаваць беларускую кіроўную клясу толькі празь яе скурны інтэрас. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Апазыцыя радуецца: маўляў, Эўропа ўзяла на ўзбраеньне нашыя патрабаваньні да рэжыму ды яшчэ і сваё далучыла: мараторый на палітвязьняў. Гаворка ідзе пра той варыянт "дарожнае карты", што прывезла на перамовы ў Менск дэлегацыя Эўракамісіі на чале з Х'юга Мінгарэлі. Праўда, сам ён прадбачліва маўчыць, а ролю споўксмэна выконвае пераважна Анатоль Лябедзька :)

Палітоляг Валер Карбалевіч сказаў мне: "Цяжка ўявіць, што беларускае кіраўніцтва пойдзе на саступкі. Хіба што на касмэтычныя". Зь іншага боку, кажа ён,

цяжка ўявіць і тое, што Эўразьвяз церазь пяць месяцаў адновіць візавыя санкцыі.

На думку экспэрта, улады могуць, напрыклад, прытармазіць ці фармальна зьмякчыць новы закон аб СМІ. Незалежную прэсу спраўна душылі і пры старым законе.

Дадамо: могуць фармальна скарэктаваць і Выбарчы кодэкс. Напрыклад, зробяць чатыры дні датэрміновага галасаваньня замест пяці. Для завуаляванай прымусоўкі ўсё адно застанецца багата часу. А між тым — саступка. Нагадаю, у пакеце апазыцыйных прапаноў — зьмена выбарчага заканадаўства, зьмякчэньне мэдыйнай палітыкі, умоў дзейнасьці партый ды трэцяга сэктару, скасаваньне "палітычных" артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Зрэшты, мараторый на палітвязьняў — акурат рэалістычная ўмова. Не абавязкова паяць тэрміны. Ва ўладаў багаты арсэнал здушэньня палітычнае альтэрнатывы праз тактыку дробнага фолу: штрафы, падаткавыя дэклярацыі, адміністрацыйныя забароны і г.д.

Карацей, цудаў дэмакратызацыі чакаць не выпадае, але нейкія крыхі дзеля магчымасьці захаваць твар Эўропа мае шанец атрымаць.

"Калі ня здарыцца нечага брутальнага кшталту новых палітычных пасадак, то рэжым прыпыненьня санкцый могуць, напрыклад, працягнуць яшчэ на паўгоду, потым яшчэ", — мяркуе Валер Карбалевіч.

Неафіцыйныя размовы з дыпляматамі-заходнікамі сапраўды пакідаюць уражаньне, што ў іхніх сталіцах наважаныя пад любой маркай падтрымліваць кволы працэс нармалізацыі стасункаў з "апошняй дыктатурай".

І на гэты працэс будуць уплываць, магчыма, ня столькі пункты "дарожнае мапы", колькі геапалітычныя ды фінансава-эканамічныя чыньнікі. І найперш — расейскі. Ці дацісьне Масква Лукашэнку ў пытаньнях прызнаньня Абхазіі з Паўднёвай Асеціяй, адзінай сыстэмы СПА, агульнае валюты? Як адаб'ецца на эканамічнай палітыцы беларускага кіраўніцтва фінансавы крызіс? Наколькі падштурхне да рынкавых пераўтварэньняў, прыватызацыі — іначай кажучы, наколькі шырока пойдзе сюды заходні капітал?

Карацей, будзе дамінаваць прыкры для рамантыкаў дэмакратычнай ідэі палітычны прагматызм. Ці мо' гэта — рэалізм прынцыпу "кропля камень точыць" ва ўмовах, калі няма вагароў, каб той валун перакуліць?

Добра ўжо тое, што апазыцыя апэратыўна сфармулявала свае прапановы і дэ-факта ўклінавалася, наколькі магчыма, у дыялёг Захаду з рэжымам, мяркуе палітоляг Юры Чавусаў. Яе місія — кансультаваць замежнікаў (хаця тут ёсьць небясьпека, што тытульныя апазыцыянэры будуць цягнуць коўдру на сябе) ды кантраляваць датрыманьне арыенціраў тае "дарожнае карты".

Сытуацыя, калі палітычных апанэнтаў ня б'юць дручкамі ды не кідаюць за краты — гэта для нашых рэаліяў, кладучы руку на сэрца, ужо нямала. Чым яно так долей, тым слабейшыя абцугі страху.

А тым часам будзе спакваля капаць эканамічны крот. Краіне наканавана мяняцца, хай сабе і не па любых рамантыкам (ці максымалістам) схемах скіданьня дыктатураў.

Як ні цынічна, але Эўропа здольная ангажаваць беларускую кіроўную клясу толькі празь яе скурны інтэрас.

Патрабаваньні Захаду тутэйшая вярхоўка разумее хіба што ў адной плашчыні: а што мы з гэтага паймеем? Так што "дарожная карта" мусіць быць вымяральнай ня толькі ў сэнсе высокіх дэмакратычных каштоўнасьцяў, але і ў далярах ды эўра. Іначай сваю мапу, у рублях ды кубамэтрах газу, накіне Крэмль.

Карацей, Менск калі і сядзе гуляць з Эўропай у нейкія карты, дык выключна на грошы. Іншая рэч, што ў любой гульні ёсьць момант непрадказальнасьці. І айчынная грамада таксама здольная ўплываць на гэты сюжэт. Так што адкінем змрочны фаталізм.

ЗЫ. Пакуль пісаўся гэты пост, віцэ-прэм'ер Кабякоў заявіў на перамовах зь Мінгарэлі, што Менск зацікаўлены ў "паўнавартаснай ды працяглай супрацы з Эўразьвязам з упорам на эканамічны складнік". Карацей, гуляйма на грошы! :)

Каментары1

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць