Культура11

У Мінску выйшаў зборнік Элі Савікоўскага «Зіхаценне» на ідыш

У Мінску выданы паэтычны зборнік Элі Савікоўскага «Зіхаценне» на мове ідыш.

У кнігу ўвайшлі вершы розных гадоў для дзяцей і дарослых, пераклад на ідыш балады Аляксандра Пушкіна «Тапелец», біяграфія Э.Салікоўскага і ўспаміны пра яго беларускага яўрэйскага пісьменніка Гірша Рэлеса, а таксама арыгінальныя ілюстрацыі мінскай мастачкі Алены Ахрамовіч (Сарокі).

У інтэрв’ю БелаПАН выдавец кнігі Вольф Рубінчык паведаміў, што першае выданне зборніка выйшла прыканцы 2008 года, а папраўленае другое — у лютым 2009 года. Як зазначыў выдавец, для яго была «даволі нечаканай вялікая цікавасць» да кніжкі Э.Савікоўскага. На думку В.Рубінчыка, на рост цікавасці да паэзіі на ідыш паўплываў выхад у мінулым годзе вялікага ідыш‑беларускага слоўніка, складзенага Алесем Астравухам. «Выданню зборніка дапамаглі прыватныя асобы, перш за ўсё ўнучка паэта Сафія Савікоўская, якая жыве ў Мінску», — сказаў выдавец.

Эля Савікоўскі (1893—1959) — паэт, драматург, кампазітар, перакладчык. Нарадзіўся ў мястэчку Палонка (цяпер вёска Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці), памёр у Мінску. Працаваў настаўнікам, журналістам, бухгалтарам. У 1920‑х гадах кароткі час быў членам Усесаюзнай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Пісаў вершы на ідыш і іўрыце.

Марат Гаравы, БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадзіраваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму1

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадзіраваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Вячаслаў Нікіфараў

Улады Малдовы замкнулі расійскіх вайскоўцаў у Прыднястроўі11

Беларуска аб'явіла пошук сяброўкі для «бостанскага шлюбу». Яе падтрымалі21

«Вам прыйдзецца вучыцца». Лукашэнка параўнаў беларускую дыктатуру з амерыканскай дэмакратыяй13

У Фінляндыі дырыжор так старанна кіраваў аркестрам, што выбіў з рук музыканткі скрыпку XVIII стагоддзя1

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура32

Каля чвэрці кватэр, купленых летась, мінчукі набылі ў прыгарадзе

У Варшаве пасялілі чалавекападобнага робата — ён ганяе дзікоў і размаўляе з народам5

Вось што людзі пішуць аб праблемах з доступам да ютуба і тэлеграма па начах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадзіраваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму1

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадзіраваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць