Грамадства

Затрыманыя журналісты правялі ноч на Акрэсціна

Ноч у ізалятары на Акрэсьціна правялі журналісты Аляксандар Васюковіч, Уладзь Грыдзін і Ягор Калягін, паведамляе карэспандэнт «Свабоды». Журналістаў затрымалі а 21-й гадзіне 13 верасьня ў менскім бары «1067».

Журналістаў вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыяваным мерапрыемстве, дата суду невядомая на момант публікацыі.

Васюковіч сядзеў у бары разам з Грыдзіным і Калягіным, расказала «Свабодзе» іх суседка па століку Жанна. Пасьля таго як мужчыны выйшлі пакурыць і вярнуліся ў бар, па іх зайшлі 6-7 чалавек у балаклавах. Мужчын затрымалі і забралі іхнае абсталяваньне. Імёны іншых затрыманых пакуль невядомыя.

З запісаў камэраў назіраньня было відаць, што некаторыя сілавікі былі ў форме АМАПу.

Пазьней Васюковіч скінуў SOS-паведамленьне з тэлефона з пункту на Кальварыйскай, 43.

Журналістаў даставілі ў Фрунзэнскае РУУС, каля якога ў ноч на 14 верасьня дзяжурылі 50 чалавек.

У канцы ліпеня звыш 200 журналістаў зьвярталіся да ўладаў і сілавікоў з нагоды гвалту супраць журналістаў і перашкодаў у працы:

У Крымінальным кодэксе Беларусі ёсьць артыкул 198: «Перашкода законнай прафэсійнай дзейнасьці журналіста… караецца штрафам, або пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады, або займацца пэўнай дзейнасьцю, або абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленьнем волі на той жа тэрмін».

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?15

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?15

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць