Улада

Сярод нацыяналістаў не без выроду

Наваградзкі фэст набыў заўважныя рысы камэрцыйнасьці, але бяда ў іншым. Піша Сямён Печанко.

Наваградзкі фэст набыў заўважныя рысы камэрцыйнасьці, але бяда ў іншым. Піша Сямён Печанко.

Уваход на замчышча быў платны, пры гэтым чэргі да касы не зьнікалі на працягу двух дзён. Побач з касай разьмясьціўся Гэнік Лойка, які за сталом «Абман валюты» прадаваў мінакам гліняныя талеры. Талеры ішлі па курсе 1 за 100 беларускіх рублёў.

Адкрыцьцю папярэднічаў вялікі канцэрт запрошаных гасьцей з Украіны, Польшчы ды Расеі. Прамова старшыні Наваградзкага райвыканкаму Анатоля Кулака прагучала на добрай беларускай мове, у гэтым ён не саступае свайму папярэдніку Анатолю Лісу. Беларускамоўнасьць старшынёўскай прамовы выгадна вылучалася на тле трасянкі вядоўцаў канцэртаў ды татальнай расейшчыны на замчышчы.

Узыходзячы на сцэну падчас прэзэнтацыі, па-беларуску віталі натоўп і большасьць прадстаўнікоў рыцарскіх клюбаў. Добрай традыцыяй сталі рыцарскія шлюбы зь вянчаньнем у наваградзкіх касьцёлах.

Начны бугурт сьцягнуў на плошчу агромністы натоўп, але пабачыць яго на свае вочы здолелі далёка ня ўсе, самыя цярплівыя займалі зручныя месцы за некалькі гадзінаў. Астатнія назіралі відовішча на адмысловым экране. Сёлетні бугурт быў нязвыкла працяглы – ваяры сыходзіліся ў бойцы тройчы. Гэтым разам абышлося безь міліцыянтаў, якія на пазамінулым фэстывалі вымушаныя былі разганяць захопленых бойкай рыцараў.

Другі дзень фэстывалю падзяліў гасьцей на два няроўныя лягеры: большасьць рушыла займаць месцы вакол замчышча, дзе мусіла адбыцца інсцэнаваньне штурму Тэўтонскім ордэнам Наваградзкага замку ў 1394 г., рэшта засталася на плошчы танчыць пад «Старога Ольсу», расейскі «Drolls» ды ўкраінскі «Бурдон».

Інсцэнаваньне штурму замку запомнілася гледачам масавым узьняцьцем нацыянальных сьцягоў. Міліцыя затрымала ўдзельнікаў акцыі на кароткі час, але адпусьціла. Адказнасьць на сябе ўзяў намесьнік старшыні ПБНФ Віктар Івашкевіч.

Непрыемнай зьменай стала незаўважная на першы погляд карэкціроўка назвы мерапрыемства: цяпер гэта ўжо Фэстываль сярэднявечнай культуры «Навагрудскі замак» заміж «Наваградзкі». Большасьць інфармацыйных шыльдаў былі аформленыя па-расейску. Як, зрэшты, і гандлёвыя кропкі. Наваградзкі каапгандаль не вылучаўся, як колісь, сваімі латкамі з гербам гораду і «Пагоняй».

Затое сёлетні фэст запомніцца беспрэцэдэнтнай колькасьцю забароненай сымболікі: ці ня кожны трэці насіў значкі «За свабоду» і «Жыве Беларусь!», каля сотні чалавек былі ў саколках з выяваю «Пагоні». Значкі, як і бел-чырвона-белыя, блакітныя і памаранчавыя стужкі, насілі і стары, і малады, рыцары і дамы. Гэта адно з найбольш прыемных уражаньняў ад сьвята.

Не абысьціся, на жаль, і бяз кроплі смуроду. Сярод тых, хто весяліўся на плошчы, былі моцна нецьвярозыя маладыя людзі ў саколках з «Пагоняй». Пры гэтым ня ўсе зь іх вылучаліся культурнымі паводзінамі. У Інтэрнэце пісалі пра тое, што значкі раздаваліся на вуліцах гораду моладзевымі актывістамі задарма. Але знайшліся невядомыя «камэрсанты», што прадавалі іх за 2 даляры, кажучы пры гэтым, што значкі – страшэнны дэфіцыт у Менску.

Фэстывальная традыцыя надзейна прыжылася на старых наваградзкіх вулках, і, здаецца, нішто ня здолее сапсаваць сьвята. Прынамсі не параўнальны ні з чым дух свабоды і эўрапейскай разьняволенасьці мацнее тут з кожным разам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г1

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

Швейцарскія ледавікі растаюць, за мінулы год страчаная рэкордная колькасць лёду. Чым гэта пагражае?3

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту81

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г1

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць