Навука і тэхналогіі

Сусветная павуціна становіцца ўсё менш сусветнай

За апошні год назіралася ўсё больш канфліктаў паміж урадамі краін і тэхналагічнымі кампаніямі, што прыводзіла да абмежавання доступу да сусветных платформ.

Фота Depositphotos.com

Летась Еўропа ўвяла новае заканадаўства, згодна з якім сацыяльныя сеткі павінны выдаляць шкодны кантэнт, а таксама выконваць шэраг правіл, якія прадухіляюць несумленную канкурэнцыю. Новыя законы могуць прывесці да часовай забароны амерыканскіх тэхналагічных гігантаў на тэрыторыі ЕС, калі новыя ўмовы не будуць выконвацца.

ЗША былі на мяжы забароны TikTok і WeChat, бо, па словах Трампа, гэтыя дадаткі пагражаюць нацыянальнай бяспецы краіны. Аднак адміністрацыя Байдэна пакуль што прыпыніла гэты працэс.

Індыя, якая забараніла TikTok і яшчэ дзясятак кітайскіх дадаткаў летам 2020 года пасля памежнага сутыкнення індыйскіх і кітайскіх салдат, цяпер знаходзіцца ў канфлікце з Twitter. Індыйскае кіраўніцтва загадала сатсетцы заблакаваць больш за 100 акаўнтаў карыстальнікаў, якія падтрымлівалі пратэст фермераў. Аднак прадстаўнікі кампаніі лічаць гэта парушэннем свабоды слова.

У 2014 годзе Google закрыла сваю службу навін у Іспаніі пасля таго, як урад прыняў закон, аналагічны таму, які разглядае цяпер Аўстралія. Кампанія пагражала пазбавіць сваіх сэрвісаў і Аўстралію, аднак у выніку Google заключыла пагадненні з некаторымі аўстралійскімі выданнямі.

У лютым гэтага года Facebook пазбавіў аўстралійцаў доступу да навін на сваёй платформе ў адказ на прапанавы ўрадам закон, які вымушае кампанію плаціць СМІ, што размяшчаюць сваю інфармацыю ў сацыяльнай сетцы. Аднак праз некалькі дзён ураду ўдалося часткова дасягнуць пагаднення з кампаніяй, і доступ быў адноўлены.

Калі колькасць падобных канфліктаў будзе павялічвацца, то глабальны інтэрнэт ператворыцца ў сукупнасць розных інтэрнэт-сетак, межы якіх будуць вызначацца нацыянальнымі або рэгіянальнымі межамі.

Спалучэнне нацыяналізму, гандлёвых спрэчак і асцярогі наконт дамінавання на рынку некаторых глабальных тэхналагічных кампаній прывяло да рэпрэсій з боку ўрадаў. Гэта пагражае не толькі тэхналагічным кампаніям, якія здолелі пабудаваць глабальны бізнэс, але і ідэі стварэння платформ, якія на роўных умовах могуць выкарыстоўвацца любым чалавекам у любым пункце свету, піша CNN.

«Існуе глабальная тэндэнцыя да значна большай фрагментацыі інтэрнэту, чым гэта было раней», — сцвярджае Дафна Келер, дырэктар праграмы рэгулявання платформ у Цэнтры кіберпалітыкі Стэнфардскага ўніверсітэта.

Тэхналагічныя кампаніі залежаць ад пастаяннага доступу да мільярдаў карыстальнікаў ва ўсім свеце, аднак урады краін дэманструюць, што яны гатовыя адмовіцца ад паслуг тэхналагічных гігантаў, каб абараніць свой суверэнітэт у інтэрнэце.

«Было б карысна, калі б урады распрацавалі пэўныя стандарты наконт таго, хто і ў якой ступені мае права ўплываць на інфармацыю за межамі нацыянальных тэрыторый», — лічыць Дафна Келер.

Інакш такая тэндэнцыя да фрагментацыі інтэрнэту будзе толькі пашырацца, што можа прывесці да негатыўных наступстваў. Калі ў канчатковым выніку ў кожнай вялікай краіне будуць свае платформы сацсетак, то грамадзяне будуць мець розную інфармацыю як аб мясцовых, так і аб сусветных падзеях, што прывядзе да істотнай розніцы ва ўспрыманні рэальнасці, мяркуюць эксперты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць