Грамадства

«Чароўныя войскі спецыяльнага прызначэння Русі» зладзілі акцыю ў Гомелі. Міліцыя проста назірала з машыны

У Гомель прыехалі сябры расійскіх «Чароўных войскаў спецыяльнага прызначэння Русі» і станчылі «баявыя скокі» перад міліцыяй і АМАПам, паведамляе «Флагшток».

Два дзясяткі актывістаў неапаганскай секты Расіі, якія самі сябе называюць «Чароўнымі войскамі спецыяльнага прызначэння Русі», сабраліся меркавана ўчора ў Гомельскім парку на левым беразе Сожа. Мужчынская палова сектантаў аб'ядналася ў круг, каб выканаць «баявы скокі». Пра гэта стала вядома з ютуб-канал секты.

За мерапрыемствам назіралі гомельскія сілавікі. Міліцыянты папярэдзілі сабраных аб тым, што лічаць акцыю незаконнай. Аднак пасля адступілі і назіралі за мерапрыемствам з аўтамабіля. У баку застаўся і аўтобус з АМАПам.

Ідэалогія гэтай секты ўяўляе сумесь ідэй славянафільства і расійскага паганства. Яе паслядоўнікі спрабуюць аднавіць СССР і вераць у разнастайныя тэорыі змоў.

Чаму расійскія сектанты выбралі для свайго мерапрыемства беларускі Гомель, невядома.

Каментары

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы12

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі3

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі13

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ3

«Можаш уключаць любую музыку. Я ўсё роўна нічога не чую». Як глухі беларус працуе таксістам у Варшаве2

У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці1

Кругасветны круіз спыніўся з-за коштаў на паліва. Пасажыраў высаджваюць у Камбоджы1

Махляры праўдападобна разводзяць беларусаў — патрабуюць заплаціць падаткі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы12

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць