Грамадства

Чарговы прысуд па «справе Зельцэра»: 3 гады калоніі за каментарый

У Брэсце вынесены чарговы прысуд пра «справе Зельцэра». Суддзя Святлана Крамянёўская прызнала палітвязня Уладзіміра Агіевіча вінаватым паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса і асудзіла яго да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. На судзе пракурорка выкарыстоўвала фармулёўку «знішчаны» у дачыненні да загінулага Андрэя Зельцэра. 

Справа разглядалася ў Брэсцкім абласным судзе. Агіевіча прызналі вінаватым у тым, што 29 верасня 2021 года ў суполцы «Онлайн Брест» ён пакінуў каментарый «Хороший кагэбэшник — мёртвый кагэбэшник)». Праз тры гадзіны да Уладзіміра прыйшлі сілавікі. З ягонага тэлефона зрабілі скрыншоты, а спрэчны каментарый прымусілі выдаліць. Пасля гэтага мужчыну затрымалі, з таго дня ён знаходзіцца ў няволі.

На судзе Агіевіч прызнаў, што сапраўды напісаў той каментарый. Аднак не прызнаў матывы, якія яму прыпісваюць (намер на распальванне варожасці і «гераізацыі Зельцэра»). Больш за тое, Уладзімір на судзе, як і з самых першых допытаў, настойваў: ён успрымаў відэа з кватэры Зельцэра як пастановачнае, бо яно было знятае з розных камер і змантаванае з невялікіх урыўкаў. І таму гэта выклікала ў яго асацыяцыю з фільмам «Хороший коп — мёртвый коп», і ён проста перафразаваў назву.

Пазіцыі, што відэа ўспрымаў як пастановачнае, і пісаў па асацыяцыі з назвай фільма, ён прытрымліваецца з самага пачатку, калі яго «па гарачых слядах» прывезлі ў КДБ. Там паказанні Агіевіча супрацоўнікам не падабаліся, і яны прымушалі яго перапісваць тлумачэнні сем разоў. Але кожны раз мужчына пісаў менавіта гэта.

Потым быў допыт у следчага, ужо ў прысутнасці адваката. Там Агіевіч зноў настойваў: ён пакідаў каментарый пра відэа, якое лічыў пастановачным. Аднак згодна з пратаколам таго допыту, Уладзімір нібыта ўсведамляў, што відэа тычылася гібелі супрацоўніка КДБ. Пракурорка на судзе звярнула ўвагу на тое, што пазіцыя Агіевіча на момант допыту ў следчага крыху змянілася. Аднак абвінавачаны запярэчыў, што на момант допыту ў следчага не спаў тры дні, і не звярнуў увагу на гэты нюанс: бо да моманту допыту яму давялі што відэа рэальнае (а не пастановачнае). Тым не менш, настойваў на судзе Агіевіч, на момант напісання каментарыя ён быў упэўнены, што відэа з'яўляецца інсцэніроўкай, і пісаў сваё паведамленне зыходзячы з гэтай упэўненасці.

Адвакат Агіевіча акцэнтаваў увагу на тым, што наяўная ў матэрыялах справы судовая псіхолага-лінгвістычная экспертыза апісала каментарый як проста «негатыўны», і не ўтрымлівае характарыстык «абразлівы» або «гераізацыю [Зельцэра]». Такім чынам, згодна з пазіцыяй адваката, экспертыза не пацвярджае мэты і матывы, прад'яўленыя дзяржабвінавачваннем.

Аднак падчас судовых спрэчак пракурорка запрасіла для Агіевіча 3 гады калоніі агульнага рэжыму. Суддзя пагадзілася з такім тэрмінам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць