Грамадства77

Галоўчанка чуе сігналы

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што з Захаду ўсё больш актыўна паступаюць сігналы аб жаданні працаваць з Беларуссю, нягледзячы на санкцыі. Ён сказаў гэта ў сённяшнім эфіры праграмы «Контуры» на тэлеканале АНТ.

Раман Галоўчанка. Фота: АНТ

Паводле слоў Галоўчанкі, за паўгода экспарт Беларусі ў «недружалюбныя краіны» склаў 3,5 млрд даляраў.

«Вядома, з 17 млрд даляраў нашага экспарту гэта нямала. Я думаю, што нейкае працверажэнне ўсё роўна адбудзецца.

Больш таго, сігналаў пра гатоўнасць працаваць з намі вельмі шмат. Санкцыі, якія ўводзяцца і ў дачыненні да Расіі, і Беларусі, яны рыкашэтам б'юць па тых, хто гэта робіць.

Еўропа рыхтуецца да вельмі цяжкай зімы. Адмовіцца ад газу, не адмовіцца, мыцца радзей, кандыцыянеры не ўключаць і гэтак далей. Дзікунства! Беларуская паліўная драўніна, пелеты, еўрапелеты так званыя дапамаглі б вырашыць пытанне для насельніцтва. Таму, я думаю, вельмі хутка мы ўбачым пэўныя змены. Чалавек заўсёды галасуе, як гэта гаворыцца, халадзільнікам», — лічыць ён.

Каментары7

  • Дон Рэба
    14.08.2022
    А гэтыя сігналы, яны зараз з ім, у яго пакоі?
  • Мангол
    14.08.2022
    Гэта для вас халадзільнік галоўны, а ў людзей сумленне.
  • Жан
    14.08.2022
    У дурку яго. Там дапамогуць расшыфраваць сігналы.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць