Спорт66

Саудаўская Аравія – Беларусь – 1:1

На 23-й хвіліне быў выдалены за неспартовыя паводзіны наш галкіпер – і адзін з найлепшых варатароў чэмпіянату Расіі – Юры Жаўноў.

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе 14 лістапада правяла таварыскі матч са зборнай Саудаўскай Аравіі.

Гульня прайшла ў горадзе Эд-Дамам на беразе Персідскай затокі і скончылася з лікам 1:1.

Лік адкрыў на 20-й хвіліне Максім Бардачоў (БАТЭ). На 23-й хвіліне быў выдалены за неспартовыя паводзіны наш галкіпер – і адзін з найлепшых варатароў чэмпіянату Расіі – Юры Жаўноў. Мяч быў у галкіпера, арабскі гулец замінаў яму ўвесці яго (мяч, не футбаліста) у гульню. Жаўноў спецыяльна ўдарыў мячом у суперніка, за што і быў выдалены з поля, паведамляе сайт football.by.

Яго месца ў браме заняў яго аднаклубнік па ФК «Масква» Антон Амельчанка.

На 31-й хвіліне гаспадары зраўнялі лік: вызначыўся Аль-Шамрані. У выніку – 1:1.

У пятніцу ў матчы другіх зборных (г.зв. С.Аравія -2 - Беларусь-2) беларусы прайгралі 1:2.

У сераду, 18 лістапада, падапечныя Бернда Штанге згуляюць у гасцях з Чарнагорыяй.

Матч пройдзе ў Падгорыцы.

***

Таксама тут паведамім, што мінскія дынамаўцы – тут ужо гаворка пра хакей – перарвалі сваю серыю з чатырох перамог запар.

Мінчукі фінскага разліву прайгралі сёння ў Казані «Ак Барсу» – 1:4. У беларусаў адзіную шайбу закінуў Уладзімір Дзянісаў на 31-й хвіліне пры ліку 2:0 на карысць гаспадароў.

Праўда, «Ак Барс», трэба ўлічваць, – уладальнік Кубка Гагарына.

Наступны матч дынамаўцы правядуць у панядзелак у гасцях супраць «Нафтахіміка», у Мінску нашыя згуляюць у наступны чацвер з МУС.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць