Усяго патроху22

Санэпідэмслужба назвала вадаёмы, дзе не рэкамендавана купацца

На некаторых вадаёмах абмежавана купанне дарослых і дзяцей, заняткі воднымі відамі спорту.

Фота: «Наша Ніва»

Абноўлены пералік вадаёмаў, у якіх не рэкамендавана купацца, паведамляе БелТА.

Па выніках лабараторнага кантролю зняты абмежаванні на купанне і заняткі воднымі відамі спорту ў зоне адпачынку ў вёсцы Рудаўцы Свіслацкага раёна. Новых прапаноў, якія тычацца забароны купацца і займацца воднымі відамі спорту, на гэтым тыдні не было.

Разам з тым дзейнічаюць раней уведзеныя абмежаванні на купанне дзяцей на рацэ Мухавец (пляж «Усход» у Брэсце, пляж санаторыя «Надзея» Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) і рацэ Прыпяці ў Мазыры (дзве правабярэжныя зоны адпачынку па вуліцы Савецкай — у раёне вяслярнай базы ля жылых дамоў №91, 92, а таксама ў раёне жылога дома №9).

Па-ранейшаму ёсць абмежаванні на купанне дзяцей і дарослых на цэнтральным пляжы Брэста (правы і левы бераг ракі Мухавец па бульвары Шаўчэнкі), у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці (на тэрыторыі дзіцячага аздараўленчага лагера «Вярба», размешчанага ў раёне вёскі Плянта, на рацэ Лясной у зоне гарадскога парку Камянца), у зонах рэкрэацыі на левым беразе ракі Прыпяці ў Мазыры, размешчаных вышэй і ніжэй моста, пляжнай зоне Салігорскага вадасховішча і вадаёма вёскі Саковічы Мінскай вобласці.

На некаторых вадаёмах абмежавана купанне дарослых і дзяцей, заняткі воднымі відамі спорту.

У Гомельскай вобласці гаворка ідзе пра пляж КЖУП «Светач» на рацэ Бярэзіне ў Светлагорску, а таксама пра пляжы Гомеля («Каскад-1» з боку вуліцы Каменшчыкава, «Шведская горка», «Навабеліцкі», у мікрараёне Касцюкоўка).

У Мінскай вобласці гэта пляж на рацэ Арэсе ў Любані, а ў Магілёўскай вобласці — зоны рэкрэацыі на рацэ Дняпро ў Шклове і сажалцы ў вёсцы Путнікі Шклоўскага раёна, на вадаёме ў вёсцы Вільчыцы і рацэ Дняпро ў вёсцы Палыкавічы Магілёўскага раёна. Акрамя таго, у пераліку Святое возера, сажалка Броды, гарадскі пляж і Фацінская затока на Дняпры ў Магілёве.

Каментары2

  • žvir
    04.08.2023
    Što, zasrali navakollie ? Dy i jakoje šče kupaņnie vam, paślia Illi ?
  • mikola
    04.08.2023
    Kalja Sklova lepei ni kupacca...mozna zahvarec....

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць