Грамадства33

Вынеслі прысуд вайскоўцу-кантрактніку, які не вярнуўся на службу з адпачынку

У Мінску на выязным пасяджэнні судзілі салдата-кантрактніка, які пайшоў у адпачынак і не вярнуўся на службу, паведаміла прэс-служба Мінскага гарсуда. Судовае пасяджэнне праходзіла ў Цэнтральным Доме афіцэраў у прысутнасці курсантаў вайсковых факультэтаў сталічных ВНУ.

На лаве падсудных апынуўся радавы-кантрактнік, які не вярнуўся на службу з адпачынку. Яму інкрымінавалі самавольнае пакіданне часці або месца службы (ч. 3 арт. 445 Крымінальнага кодэкса Беларусі), якое зацягнулася больш чым на месяц.

Вядома, што хлопец заключыў кантракт аб праходжанні службы на час навучання ў вайсковым вучылішчы. Аднак, пайшоўшы ў адпачынак, ён не з'явіўся ў вучылішчы, як павінен быў, 8 студзеня, і заставаўся дома да 5 красавіка.

Падчас суда фігурант цалкам прызнаў віну і раскаяўся, што палічылі змякчальнай акалічнасцю.

За амаль тры месяцы, якія салдат самавольна знаходзіўся дома, яго асудзілі да 3 гадоў пазбаўлення волі. Але пры гэтым суд даў яму адтэрміноўку выканання пакарання з выпрабавальным тэрмінам на 2 гады. Калі за гэты час фігурант не зробіць больш правапарушэнняў, то ў калонію ён не адправіцца.

Таксама яго абавязалі выплаціць крымінальна-прававую кампенсацыю памерам 3700 беларускіх рублёў.

Каментары3

  • Rzeczpospolita
    08.09.2023
    Ну хлопец адумаўся і вырашыў не вяртацца ў калабарацыйнае войска
  • mikola
    08.09.2023
    zdradnik ! Padpisau kantrakt-idzi u Voiska ci na Vainu !
  • Абаронца айчыны. Ці захватчік отечества?
    08.09.2023
    mikola, за украіну, за славянаў, супраць маскавітаў, так? 

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць