Грамадства33

Экс-гендырэктар БАТЭ стаў намеснікам Латушкі

Павел Латушка, прадстаўнік па транзіце ўлады Аб'яднанага пераходнага кабінета, па ўзгадненні са Святланай Ціханоўскай прызначыў свайго намесніка. Ім стаў былы гендырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі. Залеўскі будзе адказным за пытанні санкцыйнай палітыкі ў спорце і ўдзелу беларускіх спартоўцаў у спаборніцтвах, паведамляе АПКБ.

На думку Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі, прызначэнне такога спецыяліста дазволіць дамагчыся:

  • прыцягнення да адказнасці асоб, якія ўдзельнічаюць у парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, праз прымяненне кампетэнтнымі міжнароднымі арганізацыямі дысцыплінарнай адказнасці, у тым ліку дыскваліфікацыі ад прадстаўлення рэжыму на міжнародных спартыўных мерапрыемствах;

  • аднаўлення ў парушаных правах беларусаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку рэжыму і яго спартыўных структур, у тым ліку праз удзел такіх беларусаў у міжнародных спаборніцтвах;

  • пашырэння міжнароднага санкцыйнага парадку дня эфектыўнымі санкцыямі ў сферы спорту.

Залеўскі раней працаваў намеснікам старшыні праўлення БНБ-Банка, гендырэктарам БАТЭ, адкуль звольніўся ў 2020 годзе на знак пратэсту. 

Каментары3

  • GNLS
    12.09.2023
    Усе адзін ў адзін, як у дзяржаўных структурах. Ёсць харошы чалавек - трэба для яго выдумаць структуру, альбо пасаду. Ад адной кармушкі да другой ;). Проста ў галаве не ўкладаецца.
  • Праўдаруб
    12.09.2023
    Адразу відаць узровень Лукашэнкаўскага чыноўніка. Намеснікі, прэссакратары, раднікі і гд.
    Цікава, чым жа ён так заняты, што ўжо сам рады не дае?
  • Расьце апарат грантасосаў
    12.09.2023
    Так шмат працы, што намесьнікі патрэбныя! А намеснік намесніка? А кансультант? А памочнік па бытавых справах?  

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?10

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў1

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?10

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць