Эканоміка11

Чорная пятніца ў Беларусі. Зручны гайд па самым выгадным распродажы года

Беларускія крамы ва ўсю моц рыхтуюцца да Чорнай пятніцы. Сабралі падрабязны агляд зніжак і акцый, якія дапамогуць нядрэнна ашчадзіць.

Дзе абнавіць мэблю і тэхніку

Крама разумнай электронікі Xistore.by прапануе набыць гаджэты са зніжкай да 40%. Так, да 27 лістапада на куплі мыючага робата-пыласоса Xiaomi Robot Vacuum S10T можна будзе зэканоміць 350 рублёў. 

Фота: сайт крамы

«Электрасіла» таксама ўдзельнічае ў акцыі. Па 30 лістапада некаторыя пазіцыі бытавой тэхнікі ў крамах гэтай сеткі будуць каштаваць на 5-30% танней.

Фота: сайт крамы

У гіпермаркеце будаўнічых матэрыялаў «ОМА» распродаж прадоўжыцца амаль два тыдні: да 3 снежня цэны будуць зніжаны больш, чым на 10 тысяч тавараў.

Фота: сайт крамы

Акрамя звыклых пазіцый тыпу дрыля, які зараз каштуе на 82 рублі танней за свой першапачатковы кошт, у распродажы ўдзельнічаюць і іншыя цікавыя рэчы. Напрыклад, на куплі двухметровай елкі можна зэканоміць 40% — тое, што трэба перад надыходзячымі святамі.

Фота: сайт крамы

Да 23 лістапада можна абнавіць мэблю. «АМІ» прапануе зніжкі на крэслы, камоды, мэблевыя гарнітуры і іншыя прадметы інтэр'еру. Добры дысконт на артапедычныя матрацы — адзін з такіх прадаюць на 670 рублёў танней за першапачаткы кошт.

Фота: сайт крамы

Чаму б не адсвяткаваць пакупкі за святочным сталом? Да 26 лістапада акцыі будуць у сетцы крам Green — там абяцаюць зніжкі да 63%.

Фота: сайт крамы

Адзенне і абутак

Вытворца адзення Mark Formelle заклікае купіць 3 рэчы і атрымаць чацвёртую ў падарунак. Акцыя працягнецца да 26 лістапада і будзе дзейнічаць на сайце брэнда, а таксама ва ўсіх крамах фірмовай сеткі. Здзелка распаўсюджваецца на ўвесь асартымент тавараў — ад цёплых касцюмаў і тэрмабялізны да паўсядзённага адзення і пацешных шкарпэтак.

Фота: сайт крамы

«Элема» змяншае кошт вырабаў на траціну. Да канца тыдня паліто, курткі і паўсядзённае адзенне ад беларускага вытворцы можна будзе купіць на 30% танней.

Фота: сайт крамы

Буйныя маркетплэйсы таксама далучыліся да Чорнай пятніцы. Так, Lamoda прапануе зніжкі да 70% на жаночае, мужчынскае і дзіцячае адзенне.

Фота: сайт крамы

Wildberries пайшоў далей — ён заваблівае пакупнікоў зніжкамі да 90%. На распродаж трапяць тавары для дома, касметыка, электроніка, адзенне і многае іншае.

Касметыка і парфумерыя

Да 30 лістапада акцыі пройдуць у краме «Залаты яблык». Рэтэйлер абяцае зніжкі да 40% і прамакоды на асобныя катэгорыі тавараў.

Фота: сайт крамы

Да распродажы далучыўся «Краўт». Крама касметыкі і аксэсуараў для прыгажосці зніжае кошт некаторых тавараў на 40%.

Фота: сайт крамы

Зніжка ў краме французскай касметыкі і парфумерыі Yves Rocher больш адчувальная — да 70%. Праўда, дзейнічае яна ўсяго на 50 пазіцый тавараў з той колькасці, што прадстаўлена ў краме.

Фота: сайт крамы

Навучанне і кнігі

Парадаваць сябе добрай кніжкай дапаможа Oz.by. Сусветныя бэстсэлеры і навінкі рынку цяпер там прадаюцца на 70% танней.

Фота: сайт крамы

Жадаеце вывучыць замежную мову, але шкадуеце грошай? Цяпер вам не адкруціцца — Lingualeo дорыць зніжкі ад 50 да 98% на розныя курсы і яшчэ 60% — на прэміум-акаўнт.

Фота: сайт крамы

Што прапануюць гандлёвыя цэнтры Мінска

З 26 па 28 лістапада ў Black Friday паўдзельнічаюць практычна ўсе магазіны ТРЦ Galleria Minsk. Чакаецца, што памер зніжак будзе дасягаць 90%.

Фота: сайт крамы

Вялікі распродаж чакаецца ў ГЦ «GREENЦЭНТР». З 24 па 26 лістапада магазіны цэнтра прапануюць зніжкі да 80%. ГЦ «Скала» рыхтуе аналагічную акцыю — на выхадных там таксама можна абнавіць гардэроб, зэканоміўшы да 80%.

Чорная пятніца ў сталічных універмагах

Мінскі ЦУМ падыходзіць да самага маштабнага распродажу года ў поўным узбраенні. 24 лістапада адзін з самых старых магазінаў горада знізіць кошт некаторых тавараў на 40%.

Сталічны ГУМ абяцае зніжкі да 55%. Акрамя адзення на распродаж трапяць ювелірныя ўпрыгажэнні, тавары для дома і навагоднія цацкі.

Фота: сайт крамы

Гандлёвы дом «На Нямізе» робіць распродаж з 23 па 25 лістапада. Са зніжкай да 50% будзе прадавацца бытавая тэхніка, тавары для дома, адзенне і спартыўны інвентар.

Каб паход па крамах аказаўся па-сапраўднаму выгадным, скарыстайцеся нашымі парадамі па паспяховым шопінгу ў перыяд распродажаў.

Каментары1

  • Алесь
    23.11.2023
    "Чорная пятніца ў Беларусі" гэта падман. Спачатку падняць цэны, а потым цiпа скiнуць. Нiдзе такога быдляцтва няма.

Цяпер чытаюць

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту74

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

«Я пацягнуў за штурвал». Пасажыр рэйса Flydubai распавёў, як яму ўдалося выратаваць самалёт Дубай — Тэль-Авіў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту74

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць