Свет66

Экс-пасол ЗША ў Расіі расказаў, якую кодавую фразу прыдумаў на момант пачатку вайны Расіі супраць Украіны

Былы амерыканскі амбасадар у Расіі Джон Саліван апублікаваў мемуары пад назвай «Поўнач у Маскве: Мемуары з перадавой вайны Расіі супраць Захаду». «Коммерсант» публікуе вытрымкі з кнігі.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін (справа) і новы амбасадар ЗША ў Расіі Джон Саліван паціскаюць адзін аднаму рукі падчас цырымоніі ўручэння даверчых грамат у Крамлі, 5 лютага 2020 г. Фота: AP Photo / Alexander Zemlianichenko, Pool, File

Паводле слоў Салівана, яго місія ў Маскве стала асабліва цяжкай з-за каранавіруса і пачатку расійскай ваеннай аперацыі на Украіне» ў спалучэнні з моцна скарочаным штатам супрацоўнікаў і бязлітасна варожым урадам прымаючага боку».

Дыпламат узгадвае пра ноч з 23 на 24 лютага 2022 года, калі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў пра пачатак вайсковай аперацыі на Украіне. 

Саліван у той момант жыў у маскоўскай рэзідэнцыі ў раёне Арбата, а пасля пачатку вайны кіраўнік дыпмісіі ЗША пераехаў у будынак пасольства. Былы амбасадар сцвярджае, што ў рэзідэнцыі няма абароненай сувязі.

Таму, распавядае Саліван, з сярэдзіны лютага 2022 года ў амерыканскім пасольстве было ўстаноўлена кругласутачнае дзяжурства, якое прадугледжвала, што, як толькі Расія пачне ваенныя дзеянні, дзяжурны звяжацца з рэзідэнцыяй і скажа кодавую фразу, якая азначала б, што паслу трэба тэрмінова ехаць на працу.

Саліван распавядае, што «пад смех калег» абраў фразу героя Арнольда Шварцэнэгера з фільма «Драпежнік» (1987), якая стала мемам, «Get to the choppa!» (з англ. — «Бяжыце да верталёту»).

«Я падумаў, што калі ўжо рускія праслухоўваюць усё, што я кажу па тэлефоне, то няхай яны ламаюць галаву над гэтым паведамленнем», — піша ён у кнізе.

«З рускімі нішто ніколі не бывае проста», — гэтую фразу Саліван шмат разоў паўтарае ў сваёй кнізе. Ён адзначае, што амерыканскаму дыпламату пры зносінах з расійскімі контрагентамі важна старанна рыхтавацца, звяртаць увагу на дэталі і «заставацца цвёрда прыхільным інтарэсам і каштоўнасцям Злучаных Штатаў».

«Гэта заўсёды з'яўляецца выпрабаваннем волі, паколькі рускія ловяць любую прыкмету слабасці і запамінаюць любую непрадуманую саступку, якой бы малаважнай яна ні здавалася і як даўно яна ні была прапанаваная. На мой вопыт, яны ніколі не адкажуць узаемнасцю на жэст добрай волі, разглядаючы яго проста як уразлівае месца — тое, што трэба эксплуатаваць, а не паважаць», — падкрэслівае Саліван.

Каментары6

  • З расейскіх крыніц бралі?
    12.08.2024
    Спецаперацыя ці вайна?
  • Фредди Крюгер
    12.08.2024
    Последнюю фразу высечь в граните и поставить во всех правительственных учреждениях ЕС и США. Она касается не только рашки, она касается всех доморощенных диктатур.
  • Владислав
    13.08.2024
    ?, супраць цывілізацыі, супраць хрысціянскіх каштоўнасцяў, супраць здаровага сэнсу.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць