Гісторыя33

Мікола Нікалаеў: вобраз св. Галікана спісалі з партрэта Льва Сапегі

У канцы 2009 года ў выдавецтве «БелЭн» выйшла «Гісторыя беларускай кнігі. Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага» Міколы Нікалаева. Аўтар распавядае пра працу над 400-старонкавым томам.

У канцы 2009 года ў выдавецтве «БелЭн» выйшла «Гісторыя беларускай кнігі. Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага» Міколы Нікалаева. Аўтар распавядае пра працу над 400-старонкавым томам.

«Наша Ніва»: Папярэдняя «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі», выдадзеная ў 1926 годзе, належала Вацлаву Ластоўскаму. Чым ваша даследаванне адрозніваецца ад згаданай працы?

Мікола Нікалаеў: Падыход Ластоўскага быў такі: што пісана кірыліцай — беларускае, а што створана не кірыліцай ён не разглядаў. Тое самае было і ў акадэміка Карскага. Ён браў беларускую культуру толькі як кірылічную, прычым толькі частку кірылічнай. Я разглядаў усе кнігі, якія ствараліся на тэрыторыі княства. Звяртаўся таксама і да завезеных кніжак, але толькі да самых знакавых.

«НН»: Падчас працы над кнігай вы зрабілі шэраг адкрыццяў.

МН: Так. Існуе паняцце «Агульнарускі кніжны фонд». Калі рукапісная кніга не падпісаная, то яна залічваецца да такога фонду. І я паставіў сабе задачу пашукаць, а ці няма там беларускага матэрыялу. Але на кнігах адсутнічаюць выходныя звесткі. Таму дзякуючы толькі параўнанням гэтых кніг з кнігамі датаванымі можна было зрабіць выснову, што яны з адной майстэрні на тэрыторыі ВКЛ. І такіх адкрыццяў я зрабіў шмат.

Эксклюзіўнай знаходкай з’яўляецца закладка-выцінанка XVIII стагоддзя. Яна цікавая тым, што створана на цэлае стагоддзе раней за тую, якую Яўген Сахута ў сваёй кнізе «Беларуская выцінанка» назваў найстарэйшай са знойдзеных.

Працуючы з рознымі кнігамі, я заўважыў «запазычванні» замежнымі друкарамі ілюстрацый з нашых выданняў. Напрыклад, ілюстрацыя «Лагер іўдзеяў (дванаццаць кален Ізраіля)» з Брэсцкай Бібліі (1563) у 1565 годзе ў паменшаным выглядзе з’явілася ў кнізе, выдадзенай у Ліёне. Пра што гэта гаворыць? Што была адзіная культурная прастора.

«НН»: Але ж гэта парушэнне аўтарскіх правоў.

МН: Пра аўтарскія правы ніхто і не чуў тады. Дзе тая Францыя? І такая гісторыя не адна. Магілёўскаму друкару Вошчанку замовілі ілюстрацыі да кнігі «Турэцкая манархія». Ён узяў французскае выданне 1670 года і зрабіў люстэркавыя копіі. І ў 1678 годзе надрукаваў ужо ў Слуцку.

Я неяк гартаў кнігу «Аб святых патронах Польшчы і Літвы». Паглядзеўшы на вобраз св. Галікана, задумаўся над тым, дзе мог бачыць падобны твар. І мне падумалася пра Льва Сапегу. Знайшоў арыгінал партрэта Сапегі 1621 года. Падабенства відавочнае. Гравюра св. Галікана датуецца 1671 годам. Таму я ўпэўнены, што мастак зрабіў люстэркавую копію з партрэта канцлера ВКЛ.

«НН»: «Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага» — гэта толькі першы том «Гісторыі беларускай кнігі». Калі з’явіцца другі?

МН: Над ім ідзе праца. Але ў яго іншыя аўтары. Калі я прынёс свой рукапіс у выдавецтва «БелЭн», то там пагадзіліся выдаваць кнігу пры ўмове, што будзе напісаны другі том, які пазнаёміць з гісторыяй кнігі да нашага часу. Па дапамогу я звярнуўся да выкладчыцы БДУ культуры і мастацтва Ларысы Доўнар. У выніку склаўся аўтарскі калектыў, у які ўвайшлі Ларыса Доўнар, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, прарэктар па навуковай працы Беларускай акадэміі мастацтваў Міхась Баразна. Я выступаю ў якасці галоўнага рэдактара, каб злучыць іх тэксты ў кнігу, стварыць арганічны працяг першага тома, а не зборнік артыкулаў. Тэксты ўжо гатовыя. Дзесьці восенню кніга павінна выйсці.

***

Мікола Нікалаеў нарадзіўся ў 1955 годзе на Гарадзеншчыне. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці «гісторыя, археалогія». У 1988 годзе ў Ленінградзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Славянская рукапісная кніга на беларускіх землях у XIV-XVIII стст.», у 1997 г. у Санкт-Пецярбургу — доктарскую дысертацыю «Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага». Летась выйшла яго фундаментальнае даследаванне «Беларускі Пецярбург». Працуе загадчыкам аддзела рэдкіх кніг Расійскай нацыянальнай бібліятэкі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак21

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак21

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць