Свет22

У маскоўскім «Дзіцячым свеце» адбыўся выбух, пацярпеў супрацоўнік ФСБ

У Цэнтральным дзіцячым магазіне на маскоўскай Лубянцы (які па звычцы часта называюць старой назвай «Детский мир») 24 жніўня адбыўся выбух геліевага балона, прызначанага для надзімання паветраных шарыкаў. Адзін чалавек загінуў, а двое атрымалі траўмы — ім адарвала рукі. Сярод пацярпелых, як аказалася, ёсць супрацоўнік ФСБ, і не шараговы.

Скрыншот з відэа

Балон з геліем, як паведамляецца, стаяў на трэцім паверсе магазіна каля кавярні «Шакаладніца» і разгерметызаваўся. Пажару ў выніку выбуху не ўзнікла, але ў памяшканні з’явіўся дым.

Адзін чалавек загінуў, двое атрымалі цяжкія траўмы — ім адарвала рукі. Пацярпелыя — 55-гадовы мужчына і 53-гадовая жанчына — былі шпіталізаваныя ў НДІ імя Скліфасоўскага. Трэцяя жанчына (40 гадоў) фізічна не пацярпела, але ў яе была панічная атака.

Адным з траўмаваных, як высветлілася пасля, аказаўся 55-гадовы супрацоўнік ФСБ Аляксей Цітоў, які займаў у ведамстве кіраўнічую пасаду. Як паведаміла яго жонка, Цітоў знаходзіцца ў шпіталі ў штучнай коме, у яго сур’ёзна пашкоджаныя ногі.

Як мяркуецца, ён прыйшоў у дзіцячую краму з будынка, у якім працуе, які знаходзіцца непадалёк. На месцы здарэння была знойдзена яго службовая сумка з пасведчаннем.

Следчы камітэт Расіі завёў крымінальную справу «па факце інцыдэнту», але канкрэтны артыкул Крымінальнага кодэкса не пазначаны.

Расійскія СМІ адзначаюць, што відэа з наступствамі выбуху, якое спачатку было выстаўлена ў тэлеграм-канале Дэпартамента аховы здароўя Масквы, пасля было выдалена, што прыцягнула ўвагу назіральнікаў. 

Каментары2

  • даведка
    24.08.2025
    Несколько месяцев назад наткнулся на архивное интервью на «Беларусь 3» поэта и генерала Юркина, в прошлом сотрудника советского КГБ, который рассказывал, как при развале СССР офицеры с Лубянки через тайные выходы выходили в метро.
  • профи
    24.08.2025
    похоже хотели сделать теракт и сами подорвались

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць