Свет88

Ужо 23 чалавекі выслалі з Польшчы праз канцэрт Макса Каржа

13 з іх выслалі прымусова, яшчэ 10 з'ехалі самі. Інфармацыю ад штаба ў справах мяжы ў Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы заўважыў Reform. 

Канцэрт Макса Каржа 9 жніўня ў Варшаве

23 чалавекі з ліку затрыманых на канцэрце Макса Каржа пакінулі тэрыторыю Польшчы. 13 з іх польскія службы выслалі прымусова.

Даныя 30 замежнікаў у Польшчы ўключылі ў спіс непажаданых асоб – ім забароняць уезд у Шэнгенскую зону.

53 чалавекі з затрыманых ужо прайшлі неабходныя працэдуры, а рашэнні па 10 персонах пакуль не прынятыя. Камендант памежнай аховы генерал Роберт Баган сказаў, што гэта «толькі пытанне часу, калі будуць прынятыя меры па ўключэнні іх у спіс непажаданых асоб на тэрыторыі Рэспублікі Польшча або іх перадачы ў краіны паходжання».

У сярэдзіне жніўня прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што была прынятая пастанова аб высылцы ў дачыненні да 63 чалавек: 6 грамадзян Беларусі і 57 грамадзян Украіны.

9 жніўня перад пачаткам канцэрту Макса Каржа на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве частка гледачоў пачала саскокваць з сядзячых месцаў на танцпол. Іх спрабавалі спыніць работнікі аховы. Пазней была прыцягнутая паліцыя, каб не дапусціць наступных інцыдэнтаў.

Па выніках канцэрту Варшаўская паліцыя паведаміла, што былі затрыманыя 109 чалавек. 50 чалавек аштрафавана на агульную суму ў 11 450 злотых. Да гэтага на вечарыне прыхільнікаў Каржа ў раёне Воля, якая прайшла перад канцэртам, былі затрыманыя 9 чалавек. 25 чалавек аштрафавалі.

Каментары8

  • ?
    25.08.2025
    А пра што павінен змест яго творчасці быць??? Вы нейкі дзіўны і дзікі. Толькі секс, наркотыкі і рок-н-рол. Поспех - яго права на існаванне.
  • Гуляй, рванина!
    25.08.2025
    Как раз вовремя. Можно просить убежище в Германии!Бесплатное жилье, бесплатные языковые курсы, 500 эвра на пьянки, плюс по 300 на каждого ребенка.
  • Навінкі
    25.08.2025
    Каментатары МОСТ ужо вырашылі, што ў сітуацыі вінаватыя палякі.

Цяпер чытаюць

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Усе навіны →
Усе навіны

Гол Іллі Шкурына трапіў у афіцыйны акаўнт УЕФА6

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых3

У Пампеях аднавілі роспіс скляпенняў, якіх не існуе ўжо два тысячагоддзі1

Мігранты, што прарваліся з Марока ў Іспанію, пацягнуліся назад9

Інфанціна адступіў: план частковай прыватызацыі чэмпіянатаў свету па футболе адкліканы3

У Брэсце сутыкнуліся матацыкл і мапед: загінулі тры чалавекі

Як зрабіць дрон амаль нябачным? Навукоўцы прапанавалі нечакана простае рашэнне9

Прарыў мараканцаў у Сеуту: што гэта было? Ці магла гэта быць тонкая помста Вашынгтона Мадрыду? І ці адаб’ецца на легалізацыі беларусаў?20

133 сілавікі на 277 чалавек, з якіх 26 дзеці. Стала вядома, як разганялі злёт пад Расонамі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць