Свет11

ЗША мяркуюць, што міжэтнічныя сутыкненні ў Кыргызстане арганізаваныя Бакіевым

Дзярждэп ЗША валодае інфармацыяй, што беспарадкі па поўдні Кыргызстана былі арганізаваныя за межамі краіны, магчыма — экс-прэзідэнтам Курманбекам Бакіевым.
Такое меркаванне выказаў саветнік дзяржсакратара ЗША Роберт Блэйк 19 чэрвеня ў Бішкеку.

«Вядома, зрынуты прэзідэнт Бакіеў пакінуў у рэгіёне сваіх прыхільнікаў, якія вельмі незадаволеныя часовым урадам. І ёсць высновы расследаванняў, якія трэба ўспрымаць сур’ёзна», — цытуе Блэйка агенцтва Reuters.

Раней паведамлялася, што міжэтнічныя сутыкненні ў Ошы пачаліся не спантанна, а пасля серыі узброеных нападаў у розных частках горада. У якасці нападаючых выступалі людзі, апранутыя ў чорныя маскі. У часовым ўрадзе Кыргызстана ўпэўненыя, што гэта справа рук прыхільнікаў Бакіева, якія фінансуюцца сынам экс-прэзідэнта Максімам. Ён зараз знаходзіцца ў Лондане, дзе папрасіў палітычнага прытулку. Сам экс-прэзідэнт Бакіеў жыве ў Беларусі пад абаронай Аляксандра Лукашэнкі.

Ад міжэтнічных сутыкненняў ў Кыргызстане пацярпела каля мільёна грамадзян гэтай краіны. Па дадзеных ААН, каля 400 тысяч чалавек сталі бежанцамі. Больш за 100 тысяч знаходзяцца ва Узбекістане. Загінула каля 2 тысяч.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць