Грамадства

Анархістаў трымаюць на Акрэсціна чацвертыя суткі

Паплечнікі сумняюцца ў датычнасці анархісцкага руху да інцыдэнту ля пасольства Расіі.

Затрыманыя ў Мінску анархісты чацвертыя суткі знаходзяцца ў прыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна. Паплечнікі сумняюцца ў датычнасці анархісцкага руху да інцыдэнту ля пасольства Расіі.

3 верасня, а 6-й раніцы супрацоўнікамі праваахоўных органаў ў цывільным былі затрыманыя Ігар Багачак, Валерыя Хоціна, Сяргей Сьлюсар, Мікалай Дзядок, Аляксей Жынгероўкі і Аляксандар Францкевіч. З кватэры, дзе жылі маладзёны, канфіскавалі пяць кампутараў, два ноўтбукі, мабільныя тэлефоны, часопісы ды грошы.

Маладыя людзі да гэтага часу знаходзяцца пад арыштам у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў Мінску. Прыхільнікаў анархісцкіх ідэяў апытваюць пра інцыдэнт ля пасольства Расіі ўвечары 30 жніўня. Пакуль што абвінавачванне актывістам не прад’яўлена.

Следства арыентавана, каб праверыць датычнасць анархістаў да хуліганскіх дзеянняў, а таксама разглядзець іншыя версіі, паведамляе ГУУС .

2 верасня ў розных СМІ з’явілася інфармацыя, што адказнасць за атаку на амбасаду ўзялі на сябе ці то расійскія, ці то беларускія анархісты. Нацыянальнасць заяўнікаў цяжка вызначыць, арыгінал іхняга паведамлення выдалены, да таго ж анархісты выступаюць супраць дзяржаўных межаў і аднолькава не любяць інстытут дзяржавы, незалежна ад назвы краіны. Прызнанне суполкі «Сябры свабоды» ўпершыню з’явілася на сайце belarus.indymedia.org, які з’яўляецца рэсурсам з адкрытай публікацыяй і не мае рэдакцыйнай групы, бо змест сайту фармуецца карыстальнікамі.

Аднак заявы «Сяброў свабоды» з партала выдалілі мадэратары, інфармацыю палічылі несапраўднай і небяспечнай для існавання сайта.

Як зазначаюць актывісты анархісцкіх рухаў, пра аўтаномную суполку «Саброў свабоды» раней нічога не было вядома, яе існаванне выглядае сумнеўным. Імі было заяўлена, што атака на амбасаду Расіі ладзілася ў знак салідарнасці з абаронцамі хімкінскага леса блізу Масквы. Аднак маскоўскія абаронцы не выключаюць магчымасць правакацыі.

«Магчыма, значную ролю займаюць прыкметы разварушвання перадвыбарчай сітуацыі паводле сцэнара, які мы ўжо назіралі напярэдадні выбараў 2006 года», — лічыць анархіст з Мінска.

На тэрыторыі расійскай амбасады 30 жніўня а 22:20 ахоўнікі знайшлі палаючы службовы аўтамабіль. На месцы здарэння была выяўлена бутэлька з рэшткамі гаручай сумясі. Распачата крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

Каментары

Цяпер чытаюць

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту74

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту74

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць