Улада2020

Мілінкевіч увайшоў у ініцыятыўную групу Кастусёва

Каманда кандыдата ад Партыі БНФ налічвае 1307 чалавек.

Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў прэзентаваў сваю каманду. Кіраўніком ініцыятыўнай групы стаў лідэр арганізацыі Аляксей Янукевіч.

Увогуле у ініцыятыўную групу Кастусёва ўвайшло 1307 чалавек. На думку каманды, гэтага будзе дастаткова, каб сабраць 110 тысяч подпісаў.

Людзі Кастусёва будуць збіраць подпісы ў 84 гарадах і мястэчках. Прынамсі, у 40 з іх будуць выстаўленыя пікеты кандыдата. Было адзначана, што абсалютна ўсе ўдзельнікі групы будуць працаваць задарма.

Далучыўся да ініцыятыўнай групы Кастусёва і лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч. Ён плануе пачаць збор подпісаў ужо з першага дня.

Таксама БНФ пачынае вылучэнне сваіх прадстаўнікоў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. У мінскую гарадскую будуць прапанаваныя такія вядомыя людзі, як Юры Хадыка, Галіна Сямдзянава, Лявон Баршчэўскі.

Аляксей Янукевіч прызнаўся, што сам хацеў бы ўдзельнічаць у выбарах, але яшчэ не падыходзіць па ўзросце. «Зрэшты, я лічу, што Кастусёў — найлепшы варыянт. Мэтанакіраваны чалавек, які дабіваецца ўсіх пастаўленых задач. Ён стаў увасабленнем кансерватыўных поглядаў», — сказаў А.Янукевіч.

Лозунгам кампаніі стане «Свабода. Дабрабыт. Бяспека». Па словах Кастусёва, праграму БНФ могуць падтрымаць 30% выбарцаў. «Многія нашы напрацоўкі пачалі выкарыстоўваць і ўлады. Гэта тычыцца і Балта‑Чарнаморскага калектара, і сельскай гаспадаркі, і лесу», — зазначыў Р.Кастусёў.

Сярэдні ўзрост каманды Кастусёва складае ўсяго 30 гадоў. Гэта будзе ці не самая маладая ініцыятыўная група.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць