Меркаванні1212

Мірны пратэст эфектыўнейшы за ўзброенае паўстанне

Вынік даследавання: да падзення дыктатур прывялі 50% мірных выступаў і толькі 25% — узброеных паўстанняў.

Паўстанне ў Лівіі вылучаецца сярод нядаўніх хваляванняў на Блізкім Усходзе шырокім выкарыстаннем гвалту: у адрозненне ад пратэстоўцаў у Тунісе ці Егіпце, лівійцы хутка перайшлі ад мірнага супраціву да ўзброенага бунту.

Баявыя дзеянні ў Лівіі далёкія ад завяршэння, таму своечасовым будзе задаць галоўнае пытанне: што больш эфектыўна падзейнічае і прывядзе да зменаў: сіла або негвалтоўны супраціў? На жаль для лівійскіх паўстанцаў, даследаванні паказваюць, што негвалтоўны супраціў значна часцей прыводзіць да станоўчых вынікаў, у той час як супраціў узброены суправаджае большая рызыка непрыемных наступстваў.

Возьмем Філіпіны. Паўстанцы спрабавалі зрынуць Фердынанда Маркаса ў 1970-х і 1980-х гадах, але не змаглі здабыць шырокую падтрымку. Калі ў 1986 годзе рэжым абрынуўся, шырокай падтрымкай карыстаўся негвалтоўны дэмакратычны рух «Сіла народа», у якога было больш за два мільёны паслядоўнікаў, у тым ліку сярод рабочых, моладзевых актывістаў і каталіцкага духавенства.

Сапраўды, даследаванні, якія параўноўваюць вынікі сотняў гвалтоўных бунтаў і негвалтоўных рухаў супраціву з 1900 па 2006 год, паказваюць, што

больш за 50% негвалтоўных рухаў прывялі да зменаў, у параўнанні з прыкладна 25% зменаў у выніку гвалтоўных бунтаў.

Чаму? З аднаго боку, каб узяць удзел у негвалтоўным руху, людзі не абавязаныя кідаць працу, свае сем’і або забіваць кагосьці. Гэта азначае, што такія рухі, як правіла, прыцягваюць большую колькасць прыхільнікаў, сярод якіх з большай верагоднасцю могуць апынуцца прадстаўнікі рэжыму, у тым ліку сілы бяспекі і эканамічныя эліты, якія часта спачуваюць пратэстоўцам, альбо нават сваякі дэманстрантаў.

Да таго ж, рэпрэсіўным рэжымам патрэбная лаяльнасць тых, хто ім служыць.
Жорсткі супраціў прыводзіць да ўмацавання такой лаяльнасці, а мірны супраціў падрывае яе. Калі сілы бяспекі адмовяцца, напрыклад, адкрываць агонь па мірнай дэманстрацыі, рэжымы мусяць альбо дамовіцца з апазіцыяй, альбо адмовіцца ад улады, што і адбылося ў Егіпце.

Менавіта таму прэзідэнт Егіпта Хосні Мубарак прыклаў такія вялікія намаганні, каб справакаваць егіпецкіх дэманстрантаў ужыць гвалт: пасля гэтага ён мог бы згуртаваць супраць іх вайскоўцаў.

Але там, дзе ў Мубарака не атрымалася, атрымалася ў палкоўніка Кадафі: тое, што пачыналася як мірны рух, ператварылася праз некалькіх дзён у жорсткі гвалт. Шырокі народны пратэст скараціўся да невялікай групы ўзброеных паўстанцаў, што спрабуюць зрынуць жорсткага дыктатара. Гэтая спроба наўрад ці будзе паспяховай без замежнага ўмяшання.

Хоць змены адбываюцца не адразу, дадзеныя даследаванняў паказваюць, што з 1900 па 2006 год 35–40% аўтарытарных рэжымаў, якія сутыкнуліся сур’ёзным негвалтоўным супрацівам, перарастаюць у дэмакратыю цягам 5 гадоў, нават калі такія рухі не здолелі адразу перамагчы рэжым. Для тых жа рухаў, у якіх гэта атрымалася, лічба павялічваецца да больш чым 50%.

Негвалтоўны супраціў мае пад сабой пошук і выкарыстанне рычагоў ціску на рэжым ва ўласным грамадстве. Любая дыктатура уразлівая, і любое грамадства можа знайсці такія рычагі.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

Украіна ўпершыню выкарыстала ўласную балістычную ракету5

Цягам апошніх дзён на сайт «Нашай Нівы» ажыццяўляецца гібрыдная (ddos/scan) атака. Сёння яна асабліва інтэнсіўная3

Перабежчыка Вайцяхоўскага выключылі са спісу тэрарыстаў3

Рыжанкоў: Беларусь гатовая аднавіць механізмы вайсковай сувязі з НАТА5

Літоўскі ўрад ухваліў забарону беларусам набываць жыллё каля стратэгічных аб'ектаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць