Свет11

Пракуратура Егіпта выклікала на допыт Мубарака

Пракуратура Егіпта выклікала на допыт былога прэзідэнта Хосні Мубарака, а таксама затрымала на 15 сутак экс-прэм’ера краіны Ахмеда Назіфа ў рамках расследавання справы аб раскраданні дзяржаўных сродкаў і забойстве мірных дэманстрантаў, перадае Reuters.

Раней на допыты былі выкліканыя сыны Мубарака Алаа і Гамаль, апошні ў нядзелю не прыйшоў на допыт у пракуратуру.

Крыху раней на Al Arabiya TV быў паказаны відэазапіс, на якім Хосні Мубарак казаў, што будзе ўсяляк змагацца з паклёпам ў СМІ адносна абвінавачванняў яго і яго сям’і ў карупцыйных дзеяннях. Пракуратура адзначыла, што заява Мубарака ніякім чынам не паўплывае на ход следства.

З пятніцы ў Каіры праходзяць дэманстрацыі грамадзян, на якіх егіпцяне патрабуюць суда над Мубаракам і яго паплечнікамі. Падчас разгону акцыяў пратэсту ўладамі было забіта па меншай меры двое і паранена некалькі дзясяткаў чалавек.

Вярхоўная рада ўзброеных сілаў Егіпта абвясціла ў суботу ўвечары, што гатовы аддаць распараджэнне арміі і паліцыі «з ужываннем грубай сілы» ачысціць плошчу Тахрыр ў Каіры ад дэманстрантаў.

Хосні Мубарак правіў Егіптам з 1981, пакуль масавыя народныя выступы не вымусілі яго пакінуць сваю пасаду 11 лютага 2011 года.

Каментары1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць