Меркаванні11

Галоўны трэнер БАТЭ пракаментаваў вынікі сённяшняга лёсавання плей-оф Лігі чэмпіёнаў

Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка пракаментаваў вынікі сённяшняга лёсавання плей-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Нагадаем, што супернікам БАТЭ будзе аўстрыйскі «Штурм»

— Не сказаў бы, што хто-небудзь з пяці нашых патэнцыйных апанентаў бачыўся непажаданым. Усе гэтыя каманды — чэмпіёны сваіх краін, маюць добрую псіхалогію. Таму за лёсаваннем назіраў спакойна. Прычым не бачыў асаблівай розніцы, дзе пачынаць — дома ці на выездзе. Як правіла, усё вырашаецца ў сустрэчы ў адказ, у якой можна дзейнічаць больш разняволена.

Мяркую, што супернік [«Штурм»] супастаўнага з намі ўзроўню. У лютым мінулага года мы праводзілі кантрольны паядынак з «Аустрыяй» — арганізаваная, фізічна магутная каманда. Верагодна, і «Штурм» гуляе ў падобным стылі: добрыя стандартныя становішчы, кампактныя дзеянні ў абароне. Інфармацыі аб ім пакуль замала — ужо прыступілі да папаўнення прабелаў. Заўтра дружына з Граца правядзе кубкавую сустрэчу, на якую адправіцца Вадзім Скрыпчанка. Плюс у нашым распараджэнні будуць запісы матчаў у нацыянальным першынстве і Лізе чэмпіёнаў.

— Ці плануеце для лепшай падрыхтоўкі перасунуць гульні чэмпіянату Беларусі?

— Нам ужо даслалі даты паядынкаў са «Штурмам» — 16 і 24 жніўня. Напэўна, мы папросім зрушыць матч з «Гомелем» з 21-га на 20-е.

Не лічу, што нам давядзецца ахвяраваць унутраным чэмпіянатам ва ўгоду еўракубках. Усё-ткі паміж сустрэчамі з аўстрыйцамі восем дзён. Вось калі б давялося выходзіць на поле праз два дні на трэці — гэта быў бы рызыка.

— БАТЭ забяспечыў сабе пуцёўку ў еўравосень. Але народ патрабуе групавой стадыі галоўнага турніру Старога Свету. Як маюць намер спраўляцца з павышаным націскам?

— Ужо неаднаразова адказваў на гэтае пытанне і пасля другой гульні з «Экранасам» прасіў журналістаў не аказваць на нас такога націску. Хоць, зразумелая справа, такая іх праца — вышукваць нешта цікавае, што ў тым ліку можа і ціснуць на каманду. Задача трэнерскага штаба ў такой сітуацыі — зрабіць усё магчымае, каб гэта націск аслабіць…

Каментары1

Цяпер чытаюць

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г3

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

Цягам апошніх дзён на сайт «Нашай Нівы» ажыццяўляецца гібрыдная (ddos/scan) атака. Сёння яна асабліва інтэнсіўная3

Перабежчыка Вайцяхоўскага выключылі са спісу тэрарыстаў3

Рыжанкоў: Беларусь гатовая аднавіць механізмы вайсковай сувязі з НАТА5

Літоўскі ўрад ухваліў забарону беларусам набываць жыллё каля стратэгічных аб'ектаў3

Швейцарскія ледавікі растаюць, за мінулы год страчаная рэкордная колькасць лёду. Чым гэта пагражае?3

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту81

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх13

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г3

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць