Улада1010

Лукашэнка загадаў Макею выразаць кіраўнікоў будаўнічага комплексу

«пачынаючы ад Нікіціна [галоўнага архітэктара Мінска] і заканчваючы сакратарамі. Вінаваты Радаман [намеснік старшыні Мінгарвыканкама], — значыць, і з ім разбірайцеся».

У канцы нарады па інвестпраектах у Мінску Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне пакараць службовых асобаў, якіх падазраюць у неналежным выкананні сваіх абавязкаў. «Што датычыць усяго будаўнічага комплексу, пракантралюйце, Уладзімір Уладзіміравіч [кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей], усе павінны быць „выразаны“, пачынаючы ад Нікіціна [галоўнага архітэктара Мінска] і заканчваючы сакратарамі. І барані бог, вы мне не даложыце праз тыдзень аб прыняцці гэтых мер. Вінаваты Радаман [намеснік старшыні Мінгарвыканкама Сяргей Радаман], — значыць, і з ім разбірайцеся», — даручыў Лукашэнка.

«Усё павінна быць прыведзена ў адпаведнасць. Туды павінны прыйсці сумленныя і прыстойныя людзі. Няпраўда, што там мала грошай і нельга іх зарабіць. Няхай скароцяць напалавіну бюракратычны апарат, а сэканомленую зарплату падзеляць на тых, хто там застаўся. Яны будуць атрымліваць добрую зарплату і вырашаць хутчэй і аператыўней пытанні», — запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандру Якабсону Лукашэнка даручыў дэталёва разабрацца з цаной праектавання аб’ектаў: «Трэба ўсіх прымусіць працаваць па еўрапейскіх стандартах, хоць там розніца з нашымі ўмовамі вялікая, там зарплаты шалёныя. А ў нас у 2 разы даражэй атрымліваецца. Умяшайцеся і імем рэвалюцыі навядзіце парадак і мне далажыце».

На асаблівым кантролі кіраўнік дзяржавы даручыў трымаць будаўніцтва бюджэтных аб’ектаў: «Разбярыцеся, чаму пратэрмінаваны тэрміны. А не дай бог, бацька сыну прадае матэрыялы, а той на вытворчасць іх перапрадае — неадкладна наручнікі і ў турму».

«На беларускую прадукцыю не павінна быць ніякіх пасрэднікаў. Праверыць і вывернуць ўсё навыварат», — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

«Кастрычнік месяц — я вам даю час для таго, каб вы навялі ідэальны парадак. Па кадрах разбіраецца Уладзімір Макей. Віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін займаецца сваімі пытаннямі, звязанымі з будаўніцтвам у тым ліку, а Аляксандр Якабсон — пытаннямі пасрэдніцтва і бюджэтных аб’ектаў. Думаю, што гэта апошняя наша размова ў гэтым плане. І яна павінна стаць навукай для ўсіх у краіне. У адваротным выпадку — літасці не чакайце», — рэзюмаваў Лукашэнка.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць