Эканоміка2222

Пуцін нагадаў Беларусі, хто гаспадар

Беларусь павінна выконваць усе абавязацельствы, прынятыя ў сувязі з аказаннем ёй фінансавай дапамогі па лініі ЕўрАзЭС, кажа расійскі прэм’ер.

Беларусь павінна выконваць усе абавязацельствы, прынятыя ў сувязі з аказаннем ёй фінансавай дапамогі па лініі ЕўрАзЭС, заявіў прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін 19 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу на пасяджэнні Міждзяржрады арганізацыі.

«Вы ведаеце, што праца ішла няпроста, спецыялісты на экспертным узроўні абмяркоўвалі ўмовы, на якіх гэта [дапамога] было б магчыма. Хацелі б звярнуць вашу ўвагу на тое, каб гэтыя ўмовы, якія ўзгоднены і беларускім бокам, і нашымі экспертамі, выконваліся своечасова. Разумеем, як гэта няпроста. Але для таго каб прынятыя рашэнні спрацавалі эфектыўна, гэта трэба выконваць», — прыводзіць РІА Новости словы Пуціна, звернутыя да беларускага калегі Міхаіла Мясніковіча.

«Усё выконваецца, і ўсё будзе зроблена так, як мы ўзялі на сябе абавязацельствы»,
 — адказаў прэм’ер-міністр Беларусі.

Пуцін нагадаў, што раней Беларусі было выдзелена прыкладна 800 млн. долараў, а цяпер разглядаецца пытанне аб выдзяленні другога траншу ў 445 млн. долараў.

Пуцін таксама заявіў, што ўзаемадзеянне ў межах ЕўрАзЭС — безумоўны прыярытэт для Расіі. Паводле яго слоў, з улікам дрэннай сітуацыі ў сусветнай эканоміцы і структурных дысбалансаў краіны ЕўрАзЭС павінны праводзіць «вывераную ўзгодненую палітыку і дакладныя сумесныя дзеянні». Ён таксама адзначыў актуальнасць фарміравання сістэмы ўзаемнай антыкрызіснай падтрымкі.

***

У адпаведнасці з пагадненнем аб выдзяленні Беларусі крэдыту ЕўрАзЭС у памеры 3 млрд. долараў краіна атрымае грошы некалькімі траншамі на працягу трох гадоў: 1,24 млрд. долараў у 2011 годзе, каля 800 млн. долараў — у 2012-м і 1 млрд. — у 2013-м.

Першыя 800 млн. долараў у межах крэдыту Беларусь атрымала ў чэрвені. Другая частка крэдыту абяцаная восенню. Для яе атрымання ўладам Беларусі трэба выканаць шэраг умоў, у тым ліку праводзіць жорсткую бюджэтную палітыку і паменшыць дэфіцыт бюджэту сектара дзяржкіравання.

8 ліпеня віцэ-прэм’ер РФ Аляксей Кудрын, адказваючы на пытанні журналістаў, не выключыў, што ўмовы давання Беларусі стабілізацыйнага крэдыту з АКФ будуць перагледжаныя, калі беларускі бок не выканае ўзятыя на сябе абавязацельствы. «У мяне склалася ўражанне, што беларускія ўлады не прымаюць дастаткова мер для выхаду з крызісу», — сказаў тады Кудрын.

Паводле яго слоў, адміністрацыйныя меры, якія выкарыстоўвае Мінск, не прывядуць да аздараўлення эканомікі і не могуць разглядацца як антыкрызісныя. Абмежаванне імпарту, цэн і валютных курсаў падчас крызісу недапушчальныя, падкрэсліў Кудрын. Такім чынам «хвароба заганяецца ўглыб», канстатаваў на той час кіраўнік Мінфіна РФ.

Мінфін Расіі пастаянна вядзе маніторынг выканання праграмы рэформ беларускім бокам, а канчатковае рашэнне па пытанні беларускага крэдыту будзе прынятае сумесна краінамі — членамі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

Украіна ўпершыню выкарыстала ўласную балістычную ракету5

Цягам апошніх дзён на сайт «Нашай Нівы» ажыццяўляецца гібрыдная (ddos/scan) атака. Сёння яна асабліва інтэнсіўная3

Перабежчыка Вайцяхоўскага выключылі са спісу тэрарыстаў3

Рыжанкоў: Беларусь гатовая аднавіць механізмы вайсковай сувязі з НАТА5

Літоўскі ўрад ухваліў забарону беларусам набываць жыллё каля стратэгічных аб'ектаў3

Швейцарскія ледавікі растаюць, за мінулы год страчаная рэкордная колькасць лёду. Чым гэта пагражае?3

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту81

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць